Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На БТ патлумачылі, чаму суседзяў Беларусі падпісвалі савецкімі назвамі


Кадар навінаў тэлеканалу «Беларусь-1»
Кадар навінаў тэлеканалу «Беларусь-1»

Кіраўнік Беларускага саюза журналістаў, палітычны аглядальнік «Белтэлерадыёкампаніі» Андрэй Крывашэеў выказаўся наконт таго, што ў некаторых навіновых сюжэтах на БТ Літву, Польшчу і Ўкраіну падпісвалі савецкімі назвамі.

«Арыгінальнымі геаграфічнымі тытрамі, якія нядаўна зьявіліся на галоўных тэлеканалах краіны, на мой погляд, перш за ўсё падкрэсьлівалася наша агульная і слаўная мінуўшчына з Польшчай, Літвой і Ўкраінай», — сказаў Крывашэеў у адмысловым відэа.

Паводле Крывашэева, «падобныя геатытры выклікалі вельмі дзіўную, а часам нават балючую рэакцыю ў нашых суседзяў», але, як запэўнівае палітычны аглядальнік БТ, і беларусам «апошнім часам дзіўна чуць з боку блізкіх нам рэспублік вельмі недружалюбную рыторыку», напрыклад заявы аб прызнаньні або непрызнаньні, «якія не датычацца, ну ці не павінны датычыцца нашых партнэраў».

«Мяркую, што такімі настальгічнымі тытрамі галоўныя тэлеканалы Беларусі вырашылі дастукацца да нашых калег на захадзе і поўдні. І, мяркуючы па іх вострай рэакцыі, нас сапраўды пачулі. Спадзяюся, што і высновы зрабілі правільныя», — сказаў Крывашэеў.

Пасьля інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі шэраг краін Эўразьвязу — у тым ліку Літва, Польшча і Ўкраіна — заявілі, што ня лічаць яго ўступленьне на пасаду законным і ня лічаць яго легітымным прэзыдэнтам.

Некалькі дзён таму на дзяржаўных тэлеканалах Беларусі ў выпусках навінаў кадры з Польшчы, Літвы і Ўкраіны суправаджалі тытрамі, якія называлі гэтыя краіны «былая Польская Народная Рэспубліка», «былая савецкая рэспубліка Літва», «былая УССР», адсылаючы да часоў існаваньня Савецкага Саюзу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG