Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва заблякавала вылучэньне сродкаў Беларусі праз праграму ЭЗ, асьцерагаючыся, што іх могуць выкарыстаць не па прызначэньні


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Улады Літвы заблякавалі вылучэньне фінансаваньня Беларусі ў рамках праграмы Эўразьвязу па трансьмежавым супрацоўніцтве. Пра гэта ў сераду паведаміла агенцтву Reuters прадстаўніца МУС Літвы Бажэна Забароўска-Здановіч. Адзін з замарожаных плацяжоў складаў каля € 3 млн.

Як сказала Бажэна Забароўска-Здановіч, выплаты былі спыненыя неадкладна пасьля абвастрэньня сытуацыі ў Беларусі з прычыны асьцярогаў, што ўрад краіны можа выкарыстоўваць іх не па прызначэньні.

Праграма супрацоўніцтва разьлічаная на разьвіцьцё рэгіёнаў пры межах Беларусі, Літвы і Латвіі. ЭЗ плянаваў вылучыць на яе € 18,4 млн у 2020 годзе, € 10,7 млн у 2021 годзе і € 3,5 млн у 2022–2024 гадах, піша Tut.by.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG