Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская ў Бэрліне: Вырашэньне палітычнага крызісу ў Беларусі — справа беларусаў, а не Масквы


Сьвятлана Ціханоўская ў Бэрліне
Сьвятлана Ціханоўская ў Бэрліне

Пасьля выступу ў Бундэстагу Сьвятлана Ціханоўская дала прэсавую канфэрэнцыю.

На пытаньне, па якую дапамогу яна зьвярнулася да Нямеччыны, Ціханоўская адказала, што гаворка пра дапамогу па рэабілітацыі параненых, падтрымцы студэнтаў і незалежных журналістаў.

На пытаньне, ці будзе Пуцін удзельнічаць у вырашэньні беларускага пытаньня, Сьвятлана Ціханоўская адказала, што вырашэньне палітычнага крызісу ў Беларусі — справа беларусаў, а не Масквы. Пуцін не павінен вырашаць лёс беларускага народу, але Сьвятлана хацела б запрасіць яго для мэдыяцыі перамоваў нароўні з прадстаўнікамі іншых краінаў, паведамляе тэлеграм-канал Сьвятланы Ціханоўскай.

«Што тычыцца спадарыні канцлера, то яна вельмі ўцягнутая ў сытуацыю ў Беларусі. Яна выдатна ўяўляе, што там адбываецца. І яна магла б нам дапамагчы вырашыць гэты крызіс. У першую чаргу, пра што я яе папрасіла, каб яна была лідэрам, каб яна ўзяла на сябе галоўную ролю ў маючым адбыцца пасярэдніцтве», — адзначыла Ціханоўская.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG