5 кастрычніка ў Менску прайшоў «Марш пэнсіянэраў». Удзельнікі маршу сабраліся на плошчы Незалежнасьці і рушылі па праспэкце.
Эўразьвяз вырашыў адклікаць зь Менску некаторых паслоў, паведаміў у панядзелак увечары міністар замежных справаў Польшчы Зьбігнеў Раў.
Жаночая нацыянальная баскетбольная асацыяцыя гульцоў ЗША (The Women’s National Basketball Players Association, WNBPA) выступіла з заявай у падтрымку баскетбалісткі Алены Леўчанкі.
Крыптабіржа KUNA.IO адмовілася выдаваць Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю Беларусі пэрсанальную інфармацыю аб апэрацыях, зьвязаных з Фондам салідарнасьці BYSOL
Амбасадары Беларусі ў Літве — Валеры Бараноўскі і ў Польшчы — Уладзімер Чушаў вярнуліся ў Менск для кансультацый, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.
Прэзыдэнт Кіргізстану Сааранбай Жээнбекаў у аўторак плянуе правесьці сустрэчу зь лідэрамі палітычных партый, якія ўзялі ўдзел у парлямэнцкіх выбарах 4 кастрычніка, паведамляецца на афіцыйным сайце прэзыдэнта.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у міжнародных справах Франак Вячорка расказвае пра тое, як працуе каманда Ціханоўскай, чаму заходнія лідэры захапляюцца Ціханоўскай, як ён стаў часткай каманды, як рыхтуюцца яе міжнародныя сустрэчы.
У Бішкеку і некалькіх іншых гарадах Кіргізстану дзясяткі тысяч людзей выйшлі на вуліцы з патрабаваньнем адмяніць вынікі парлямэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў мінулыя выходныя.
Палітыка і пісьменьніка Паўла Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 году. Спачатку ён адбываў 75 сутак адміністрацыйнага арышту, прысуджаных яшчэ на пачатку году. Пасьля яго перавялі ў сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага – ужо як падазраванага паводле 2 часткі 293 артыкула КК (масавыя беспарадкі).
На 19 грамадзян Беларусі, якія распаўсюджвалі ў інтэрнэце зьвесткі пра супрацоўнікаў міліцыі, завялі крымінальныя справы, паведаміла прэс-служба ГУУС Менгарвыканкаму.
Як на ўзбраеньні Азэрбайджану аказаліся беларускія ракеты і як канфлікт у Карабаху адаб’ецца на адносінах Беларусі з Армэніяй і Азэрбайджанам? Расказвае незалежны вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін.
Чаму сілавікі працягваюць перасьлед ўдзельнікаў масавых акцый і што можа спыніць іх гвалт супраць пратэстоўцаў.
СМІ ацэньваюць агульную колькасьць удзельнікаў у тры тысячы чалавек, але людзі ўвесь час падыходзяць.
На прэзыдэнцкіх выбарах у сталічным мікрараёне Новая Баравая зь вялікай перавагай перамагла Сьвятлана Ціханоўская. Там камісіі сумленна палічылі галасы. Як цяпер справы ў старшыняў гэтых камісій?
5 кастрычніка ў рэдакцыі «Сильных новостей» прайшоў «агляд працоўнага месца Ганны Якштас», — так міліцыя назвала ператрус у рэдакцыі.
Былая кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі лічыць, што санкцыйных сьпіс, прыняты Эўразьвязам у дачыненьні да афіцыйных асобаў Беларусі, неабходна пашырыць.
У нядзелю 4 кастрычніка адбылося адразу некалькі такіх выпадкаў. З усімі супрацоўнікамі СМІ праведзеныя гутаркі, яны пакуль застаюцца на волі.
Невядомыя ў масках прыйшлі зь ператрусам у рэдакцыю гомельскага парталу «Сильные новости». Інфармацыю пра гэта апублікавалі на сайце выданьня.
Сьвятлана Ціханоўская працягвае фармаваньне сваёй каманды. 5 кастрычніка яна прызначыла свайго першага палітычнага дарадцу і дарадцу па міжнародных адносінах.
Перадачы зьняволеным менскага ізалятара ў завулку Акрэсьціна вырашылі прымаць толькі раз на тыдзень, піша «Эўрарадыё».
Каб зьмяніць уладу ў Вэнэсуэле, апазыцыі не хапае «адзінства і міжнароднага ціску». Пра гэта заявіў лідэр вэнэсуэльскай апазыцыі Хуан Гуайдо, выступаючы ў Каракасе 4 кастрычніка.
У Гомлі 5 кастрычніка затрымалі мясцовага актывіста і эколяга Дзяніса Кобрусева. У яго доме правялі ператрус, забралі тэхніку. Пра гэта піша Tut.by са спасылкай на жонку затрыманага Сьвятлану.
Беларуская і расейская сьпявачка, заслужаная артыстка Беларусі Анжаліка Агурбаш у размове са Свабодай Анжаліка параўноўвае рэпрэсіі ў Беларусі з гвалтам ва ўласнай сям’і; расказвае, як плакала ад шчасьця, калі над Домам ураду залунаў бел-чырвона-белы сьцяг.
Адвакаты сябры прэзыдыюму Каадынацыйнай рады Марыі Калесьнікавай падалі ў Сьледчы камітэт хадайніцтва аб спыненьні крымінальнага пераследу праз адсутнасьць складу злачынства.
Цэнтральны камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) лічыць, што праз адсутнасьць свабодных і справядлівых выбараў Беларусь увайшла ў зацяжны палітычны крызіс.
Прадстаўнікі Міністэрства абароны Армэніі ня будуць браць удзел у манэўрах АДКБ, заплянаваных у Беларусі з 12 па 16 кастрычніка.
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, былы міністар культуры і дыплямат Павал Латушка ў інтэрвію Сяргею Будкіну расказвае пра сваё 25-гадовае існаваньне ў сыстэме, хлусьню і пакаяньне. Сярод іншага ён расказваў пра змаганьне з цэнзурай за часы кіраваньня Міністэрствам культуры.
«Нядаўняе рашэньне сыходзячых уладаў у Беларусі скасаваць акрэдытацыю ўсіх журналістаў, што працуюць на замежныя СМІ, — гэта ганьба, — напісаў міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус у твітэры
У парлямэнт прайшлі тры прапрэзыдэнцкія партыі і толькі адна апазыцыйная
Паводле яе, на сустрэчах з прадстаўнікамі іншых краін Ціханоўская заўсёды кажа, што апазыцыя чакае ад эўрапейскіх лідэраў і Эўразьвязу ў цэлым, што яны будуць больш рашуча агучваць сваю пазыцыю.
4 кастрычніка ў Менску прайшла ўжо восьмая нядзельная акцыя пратэсту «Марш вызваленьня палітвязьняў» пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. На сёньняшнім маршы налічылі больш за 100 тысяч удзельнікаў.
Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў 4 кастрычніка, што краіна пакуль не атрымлівала афіцыйнай ноты ад Беларусі з патрабаваньнем скараціць колькасьць дыпляматаў у амбасадзе ў Менску, піша Delfi.
Кіраўнік беларускага «Свабоднага тэатру» Мікалай Халезін, які ўдзельнічаў у слуханьнях з нагоды ўвядзеньня санкцый, расказаў «Настоящему времени» пра тое, якія санкцыі чакаюць цяперашнюю беларускую ўладу ў будучыні і як праходзіў працэс іх увядзеньня.
У размове з прэзыдэнтам Армэніі Лукашэнка запэўніў, што Беларусь за апошнія паўгода не пастаўляла ўзбраеньні ў Азэрбайджан
Старшы навуковы супрацоўнік беларускага Цэнтру эканамічных дасьледаваньняў Леў Львоўскі расказаў у спэцыяльным эфіры «Настоящего времени», як пратэсты паўплывалі на эканоміку краіны, чаму беларусы масава не пакідаюць краіну і як праводзяць эканамічны пратэст.
Кіраўнік партыі ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі ў эфіры радыё «Комсомольская правда» заклікаў далучыць Армэнію, Азэрбайджан, Беларусь і Ўкраіну да Расеі. Пра гэта ён заявіў у эфіры радыё «Комсомольская правда».
У Магілёве ўдзельніка пратэставай акцыі пакаралі адміністрацыйным арыштам, а з ізалятара забралі ў войска. Міліцыя сьцьвярджае, што малады чалавек пайшоў на пратэст за грошы. Маці лічыць, што сына запалохалі і ён абгаварыў сябе.
Кіраўнік замежнапалітычнай службы ЭЗ Жузэп Бурэль у распаўсюджанай у нядзелю заяве пракамэнтаваў рашэньне ўладаў Беларусі скараціць дыпляматычную прысутнасьць Польшчы і Літвы пасьля ўвядзеньня санкцый ЭЗ супраць афіцыйнага Менску.
Саюз расейцаў Літвы цягаам году не падаў інфармацыі пра колькасьць сяброў партыі, таму Цэнтар рэгістру Літвы прыняў рашэньне аб пачатку працэсу ліквідацыі партыі, паведамляе партал DELFI.
Тэлеканал «Настоящее время» ад 14:00 вядзе трансьляцыю зь беларускіх гарадоў у наўпроставым эфіры. Традыцыйна ў эфіры бяруць удзел экспэрты, палітыкі і відавочцы падзей.
На 57-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі заклікалі да правядзеньня «Маршаў вызваленьня палітвязьняў». З пачатку прэзыдэнцкай кампаніі колькасьць палітычных зьняволеных у Беларусі вырасла з трох да 77.
Як піша заснавальнік выданьня Пятро Кузьняцоў, затрымалі відэакарэспандэнтку сайту «Сильные новости» Надзею Пужынскую.
Кіраўніцтва Нагорнага Карабаху паведаміла ў нядзелю, што грамадзянскія аб’екты Стэпанакерту былі атакаваныя ракетамі вайскоўцаў Азэрбайджану, паведамляе агенцтва DPA.
Санкцыі супраць чыноўнікаў, адказных за рэпрэсіі ў Беларусі, павінны ахопліваць больш людзей, лічыць Сьвятлана Алексіевіч. Пра гэта нобэлеўская ляўрэатка заявіла на прэс-канфэрэнцыі літаратурнага фэстывалю Taormina Book у Італіі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, які знаходзіцца на лячэньні ў вайсковым шпіталі каля Вашынгтону ў сувязі з заражэньнем каранавірусам, заявіў, што адчувае сябе «значна лепш» і спадзяецца «хутка вярнуцца» для завяршэньня выбарчай кампаніі.
У Ізраілі ў суботу прайшлі масавыя пратэсты супраць прэм’ер-міністра краіны Біньяміна Нэтаньягу. Паводле ацэнкі арганізатараў акцый — руху пад назвай «Чорныя сьцягі» — па ўсёй краіне на вуліцы выйшлі каля 100 тысяч чалавек.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў Указ № 420/2020 «Аб некаторых захадах для прыцягненьня прадпрымальнікаў, высокакваліфікаваных спэцыялістаў, якія зьяўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь».
Сёньня Аляксандар Лукашэнка павіншаваў прэзыдэнта Нямеччыны Франка-Вальтэра Штайнмаера з Днём нямецкага адзінства. У сваім віншаваньні ён падкрэсьліў, што вельмі разьлічвае на аднаўленьне сумеснай працы ў розных кірунках у пэрыяд старшыняваньня Нямеччыны ў Радзе ЭЗ у другой палове 2020 году
На пасяджэньні Сойму Партыі БНФ 3 кастрычніка зацьвердзілі «дарожную мапу» з 10 першачарговых крокаў дзеля выхаду з крызісу і пачатку агульнанацыянальнага дыялёгу.
Прэмʼер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян выступіў са зваротам да нацыі. Ён назваў цяперашнія падзеі, «магчыма, самым вырашальным момантам» у шматтысячагадовай гісторыі армянскага народу.
Загрузіць яшчэ