Расея стаяла за кібэратакамі на Стортынг (парлямэнт) Нарвэгіі ў жніўні сёлета, заявіла 13 кастрычніка міністарка замежных спраў Нарвэгіі Іне Эрыксэн Сёрайдэ
У краме «Канфіскат» у Менску выставілі на продаж дзясяткі мабільных тэлефонаў, многія зь якіх пашкоджаныя. У сеціве выказваюцца меркаваньні, што гэта тэлефоны ўдзельнікаў акцыяў пратэсту.
Сёньня зьмянілі меру стрыманьня двум фігурантам справы PandaDoc — галоўны бухгальтар Юлія Шардыка і HR Уладзіслаў Міхалап сёньня вернуцца дадому.
Прэзыдэнт Кіргізстану Сааранбай Джээнбекаў прызнаў нелегітымным рашэньне аб прызначэньні новым прэм’ерам Садыра Джапарава.
Прынамсі сямёх гарадзенцаў затрымалі ў апошнія дні па падазрэньні ў крымінальнай справе, нібыта яны датычныя да тэлеграм-чатаў у мікрараёнах.
Антраполяга Ўладзімера Шыпілу затрымалі 13 кастрычніка пасьля сядзячага пратэсту супрацоўнікаў Акадэміі навук
Пасьля падзеяў апошніх трох дзён у Беларусі і новай хвалі гвалту супраць беларускага народу з боку сілавых структур, дрэнна сьпіцца.
Экс-прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі Віктар Бабарыка ня лічыць сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ дыялёгам. Дыялёг, на яго думку, магчымы, але пры пэўных умовах, першая зь якіх — вызваленьне ўдзельнікаў сустрэчы з-за кратаў.
Дзяржсакратар ЗША заклікаў улады Беларусі дазволіць мітрапаліту Кандрусевічу вярнуцца ў краіну
Супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі 12 кастрычніка затрымалі 186 удзельнікаў пратэстаў, паведаміла ТАСС 13 кастрычніка прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.
Алесь Аляхновіч — дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях эканомікі. Ён вучань аўтара польскіх рэформаў Лешэка Бальцэровіча, вучыўся ў Лёнданскай школе эканомікі, працаваў у адной з найбуйнейшых кансталтынагавых кампаніяў сьвету Ernst&Young.
Тэрмін выкананьня — да 25 кастрычніка.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што 25 кастрычніка — у дзень выбараў у мясцовыя органы ўлады — у краіне пройдзе ўсенароднае апытаньне.
Раніцай 13 кастрычніка разам з жонкай затрымалі аднаго з уласьнікаў менскай крамы «Первый цветной» Максіма Харошына.
Рэальная канстытуцыйная рэформа, як і новыя выбары, ня могуць адбывацца ва ўмовах фактычнай вайсковай дыктатуры.
Падчас пратэстаў 12 кастрычніка ўва ўсёй Беларусі затрымалі ня менш за 126 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Большасьць зь іх у Менску.
Былая акторка Купалаўскага тэатру, сьпявачка Ганна Хітрык, якая цяпер жыве ў Ізраілі, расказвае, як была напісаная песьня «Письмо» аб пратэстах у Беларусі.
Плятформа «Голас» заклікае да 18 кастрычніка прыняць удзел у апытаньні наконт стаўленьня да хуткага ўнясеньня паправак у Канстытуцыю.
Міністры замежных спраў Эўразьвязу 12 кастрычніка зацьвердзілі высновы адносна сытуацыі ў Беларусі разам з палітычным рашэньнем, што Эўразьвяз пашырыць санкцыйны сьпіс беларускіх чыноўнікаў, уключыўшы туды і Аляксандра Лукашэнку.
Марыя Калесьнікава адмовілася ад сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ.
Лідэр ультраправай парлямэнцкай партыі «Наша Славаччына», абвінавачаны ў незаконным выкарыстаньні нэанацысцкай сымболікі, асуджаны 12 кастрычніка на чатыры гады турэмнага зьняволеньня.
На сустрэчы ў СІЗА КДБ Аляксандар Лукашэнка дазволіў Сяргею Ціханоўскаму патэлефанаваць Сьвятлане, калі даведаўся, што вязень не камунікуе з жонкай. Размова адбывалася ў прысутнасьці аховы. Пра гэта расказаў Tut.by адвакат Ціханоўскага Віктар Мацкевіч.
Уначы каля ўнівэрсаму «Рыга» ў Менску невядомыя ў балаклавах і шаломах разьбілі шыбу ў машыне і схапілі кіроўцу Ўладзімера Заранкіна, старэйшага сына кіраўніка Віцебску Вадзіма Заранкіна.
На пытаньні Радыё Свабода адказала Катарына Матэрнава, намесьніца генэральнага дырэктара дэпартамэнту Эўракамісіі ў эўрапейскай палітыцы суседзтва і перамовах аб пашырэньні.
Магчымае разьвіцьцё канфлікту паміж Армэніяй і Азэрбайджанам Радыё Свабода абмеркавала з прафэсарам Гарадзкога ўнівэрсытэту Нью-Ёрку Раджанам Мэнанам і вайсковым экспэртам, супрацоўнікам дасьледчай карпарацыі CNA Майклам Кофманам.
«Дакладна ведаю, што тое, што адбываецца апошнія дзесяцігодзьдзі, тое, што адбылося сёньня — гэта не нармальна, гэта вар’яцтва, гэта подла і бесчалавечна».
МЗС Літвы прыняло рашэньне адклікаць яшчэ шэсьць сваіх дыпляматаў зь Менску і Горадні ў сувязі з ультыматумам беларускіх уладаў.
Якія вынікі «круглага стала ў СІЗА»? Ці пагадзіўся Бабарыка на прапановы Лукашэнкі? На якую Канстытуцыю гатовы Лукашэнка? Якія шляхі вырашэньня беларускага крызісу?
Жыхар Добруша Сяргей Усьціновіч прыйшоў на сьвята гораду з малым сынам і апынуўся ў ізалятары, а затым — «на сутках».
У Горадні марш пэнсіянэраў сабраў каля 60-70 чалавек. Скончыўся затрыманьнямі і шпіталем.
У гомельскай мастачкі Марыі Тульжанковай, якая тыдзень таму вярнулася пасьля навучаньня ў Польшчы, прайшоў ператрус.
Эўрапейскі Зьвяз прадоўжыў на год санкцыі ў дачыненьні да Расеі ў сувязі з прымяненьнем хімічнай зброі. Адпаведны дакумэнт апублікаваны на сайце Эўрапейскай рады.
У інтэрвію Свабодзе старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ расказвае, чым яго ўразілі падзеі апошніх месяцаў у Беларусі, тлумачыць, чаму варта захаваць мірны характар пратэсту ў Беларусі і якая яго галоўная мэта, апрача сыходу Лукашэнкі.
Першы намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі Генадзь Казакевіч заявіў 12 кастрычніка, што «пры неабходнасьці» сілавікі будуць ужываць спэцсродкі і баявую зброю супраць пратэстоўцаў у Беларусі.
12 кастрычніка ў Гомлі адбылося судовае паседжаньне ў грамадзянскай справе. 174 выбарнікі падалі скаргу на рашэньне гарсавету адмовіць у правядзеньні сходу для адкліканьня дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ірыны Даўгалы. Гэта былы галоўны ідэоляг вобласьці.
Натальлю Суславу затрымалі 11 кастрычніка. Міліцыя абвінаваціла яе ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 20 верасьня.
Былы часовы павераны ў справах Беларусі ў Швайцарыі Павал Мацукевіч расказвае ў інтэрвію Свабодзе пра галоўную мэту паездкі Лукашэнкі да палітвязьняў, тлумачыць, чаму «канстытуцыйная рэформа» нявыгадная Лукашэнку, і адказвае на пытаньне пра козыр ягоных апанэнтаў.
У першым туры выбараў у Сэйм Літвы перамагла апазыцыйная партыя Саюз Айчыны-Літоўскія хрысьціянскія дэмакраты (кансэрватары).
Сяргей Ціханоўскі 10 кастрычніка быў на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з палітвязьнямі ў СІЗА КДБ. Пра гэта расказаў «Нашай ніве» адвакат арыштаванага паліттэхноляга Віталя Шклярава Антон Гашынскі.
МЗС Аўстрыі заклікала ўлады Беларусі спыніць гвалт над дэманстрантамі і вызваліць затрыманых падчас мірных пратэстаў.
Эмамалі Рахмон, які ўзначальвае Таджыкістан з 1992 году, набраў на прэзыдэнцкіх выбарах 11 кастрычніка амаль 91 працэнт галасоў выбарнікаў.
Журналісцкая супольнасьць Беларусі патрабуе ад уладаў спыніць затрыманьні журналістаў і расьсьледаваць усе выпадкі парушэньня іхных правоў.
Колькасьць затрыманых на «Маршы гонару» ўва ўсёй краіне дасягнула амаль 600 чалавек. Сьпіс затрыманых абнаўляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Абодва бакі канфлікту ў Нагорным Карабаху 11 кастрычніка абвінавацілі адзін аднаго ў парушэньнях замірэньня, пра якое дамовіліся ў ноч на 10 кастрычніка на перамовах у Маскве кіраўнікі МЗС Азэрбайджану і Армэніі.
Кіраўнік МЗС Канады Франсуа-Філіп Шампань асудзіў «шакавальныя і бесьперапынныя рэпрэсіі» супраць удзельнікаў беларускіх пратэстаў 11 кастрычніка.
Беларускае дзяржаўнае тэлебачаньне паведаміла, што 11 кастрычніка са сьледчага ізалятару КДБ выпусьцілі на волю бізнэсоўца і сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Юрыя Васкрасенскага і дырэктара менскага офісу кампаніі PandaDoc Дзьмітрыя Рабцэвіча.
Тэлеграм-канал Nexta апублікаваў відэа, зьнятае з аўтазака: на ім міліцыянты стаяць у шэрагу і па чарзе б'юць дубінкамі затрыманых.
У Нігерыі ўлады абвясьцілі аб расфармаваньні спэцыяльнага паліцэйскага падразьдзяленьня SARS пасьля масавай кампаніі, каб прыцягнуць яго байцоў да адказнасьці за парушэньні правоў чалавека.
У Берасьці 11 кастрычніка на акцыі пратэсту «Марш гонару» затрымалі ня менш за 25 чалавек, паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк.
У Магілёве міліцыя заблякавала месца, дзе ў цэнтры мелася прайсьці акцыя пратэсту
Загрузіць яшчэ