Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі аб пратэстах у Беларусі: «Улады павінны слухаць свой народ»


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Беларускі народ больш ня будзе трываць тую палітыку, якая была раней. Такую думку выказаў прэзыдэнт Украіны ў інтэрвію Politico.

Ён сказаў, што ўладам Беларусі трэба рэагаваць на патрабаваньні людзей і весьці зь імі дыялёг.

Але дыялёгу ня будзе, калі людзей кідаць у аўтазакі за іншадумства і біць іх дручкамі, сказаў Уладзімір Зяленскі.

«Людзей трэба чуць. Калі людзі хочуць пераменаў, значыць, прыйшоў час рабіць перамены».

Беларусы ня хочуць жыць па-ранейшаму. Калі ўлады ня пойдуць на дыялёг з народам і будуць рабіць выгляд, што пераменаў патрабуе ня ўся краіна, а хтосьці дзесьці недзе там, то ўздымецца такая хваля, што змые ўсё мінулае, лічыць Зяленскі.

Украіна не прызнае Аляксандра Лукашэнку ў статусе новавыбранага прэзыдэнта Беларусі.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі скасаваў свой візыт у Беларусь для ўдзелу ў Форуме рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны, які мусіў прайсьці ў кастрычніку ў Горадні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG