Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італьянскія палітыкі бралі ўдзел у «Маршы вызваленьня палітвязьняў»


Марш вызваленьня палітвязьняў, Менск, 4 кастрычніка 2020
Марш вызваленьня палітвязьняў, Менск, 4 кастрычніка 2020

У мінулыя выходныя Менск наведалі італьянскія палітыкі Андрэа Арлянда і Барбара Палястрыні. Арлянда — дэпутат парлямэнту, намесьнік старшыні Дэмакратычнай партыі, быў міністрам навакольнага асяродзьдзя і міністрам юстыцыі, Палястрыні — былая міністарка забесьпячэньня роўных правоў.

Італьянскія палітыкі ўзялі ўдзел у нядзельным маршы вызваленьня палітвязьняў. У сваім Фэйсбуку Арлянда напісаў:

«Мы сустрэлі шмат людзей, якія выступаюць супраць Лукашэнкі і патрабуюць спыніць гвалтоўныя рэпрэсіі. Гэтыя рэпрэсіі пачаліся падчас пратэстаў супраць парушэньняў на выбарах у жніўні сёлета. Мы пагаварылі з ахвярамі гэтага гвалту, жанчынамі і мужчынамі, якія моцна пацярпелі, але не адступіліся ад сваёй барацьбы. Мы выказалі ім салідарнасьць італьянскіх дэмакратаў.

Мы лічым, што ў эўрапейскіх СМІ варта спыніць маўчаньне пра сытуацыю ў Беларусі. Інстытуты дэмакратычных краінаў павінныя быць мабілізаваныя для спрыяньня мірнай і дэмакратычнай эвалюцыі гэтай краіны, непарыўна зьвязанай з нашым кантынэнтам і яго культурай», — напісаў у сваім ФБ намесьнік старшыні Дэмакратычнай партыі Італіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG