Павел Латушка і Вольга Кавалькова ўзялі ўдзел у онлайн-сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх дыяспар ЗША, Нямеччын, Францыі, Ізраілю, Нідэрляндаў, Нарвэгіі, Аўстраліі і іншых краін, паведамляе ТГ-канал Каардынацыйнай рады.
Прадстаўнікі прэзыдыюму КР і беларускіх дыяспар абмеркавалі працоўныя пытаньні падрыхтоўкі Кангрэсу беларусаў замежжа.
Каардынацыйная рада і беларусы ўсяго сьвету, гаворыцца ў паведамленьні, адзіныя і перакананыя ў неабходнасьці расьсьледаваньня ўсіх крымінальных злачынстваў, прыцягненьня вінаватых да адказнасьці, вызваленьні ўсіх палітычных вязьняў і правядзеньні новых сумленных выбараў у Беларусі.