«I stand with the woman of Belarus. Я падтрымліваю беларускіх жанчын», — кажуць у відэазвароце былая Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан, былая прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце і эўракамісар Вера Юрава.
Увечары 21 кастрычніка невялікая група случакоў усклала кветкі да мэмарыялу ахвярам слуцкага гета, але выступіць з прамовамі ім не дазволіла мясцовая міліцыя, паведамляе газэта «Новы час».
22 кастрычніка праваабарончая група «Рэпартэры бязь межаў» афіцыйна завярнулася да Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з заклікам асудзіць «беспрэцэдэнтны ціск» на журналістаў і цэнзуру ў Беларусі ў сувязі з падзеямі пасля прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні.
У блізкім да прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі Тэлеграм-канале «Пул Первого» зьявіўся анонс праўладнага мітынгу 25 кастрычніка.
РФ ня ўмешваецца ў падзеі ў Беларусі і разьлічвае, што гэтак жа паступяць іншыя краіны, даўшы беларусам самім разабрацца ў сытуацыі, заявіў сёньня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, інфармуе Інтэрфакс.
Пра што сьведчаць вынікі сацыялягічнага апытаньня, праведзенага ў Беларусі брытанскім Chatham House? Ці падтрымліваюць гараджане-беларусы пратэсты, якія доўжацца ўжо больш за 2 месяцы? Як яны ставяцца да бел-чырвона-белага сьцяга, Расеі і Эўразьвязу?
Святлана Ціханоўская, якая сёньня знаходзіцца зь візытам у сталіцы Даніі Капэнгагене, выказала падзяку за прэмію, адзначыўшы, што ўсе ўзнагароды, якія яна атрымлівае, насамрэч адрасаваныя беларускаму народу.
У адкрытым лісьце 16 дэпутатаў парлямэнту Швайцарыі ад розных партый зьвярнуліся да міністра юстыцыі, міністра ўнутраных спраў і генэральнага пракурора Беларусі з патрабаваньнем вызваліць грамадзянку Швайцарыі Натальлю Гершэ, якая знаходзіцца ў зьняволеньні.
Доступ да сайта NN.by не адновяць. У адказ на просьбу «Нашай Нівы» разблякаваць сайт міністар інфармацыі Ігар Луцкі назваў новыя прычыны для блякаваньня сайту.
Сэнат літоўскага Ўнівэрсытэту імя Вітаўта Вялікага (УВВ) прысвоіў ляўрэатцы Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлане Алексіевіч званьне ганаровага доктара, паведаміў унівэрсытэт у чацьвер.
Дома ў Марфы трое катоў, сама яна амаль дзесяць гадоў дапамагае аднаму з прыватных прытулкаў у Менску. Як расказаў муж Марфы Вадзім Жаромскі, у першым лісьце зь вязьніцы дзяўчына запытала, ці не пакрыўдзілі сілавікі яе гадаванцаў, калі ў кватэры праходзіў ператрус.
Саюзная дзяржава, як і Незалежнасьць, — гэта тэмы ня тактыкі, а стратэгіі. Тактыкай дасягаюцца прамежкавыя задачы, стратэгіяй — канчатковыя мэты.
Судзьдзя Канстытуцыйнага суду Аляксандар Марыскін зрабіў сёньня заяву, зь якой вынікае, што беларусы могуць аказацца з новай Канстытуцыяй і без правядзеньня рэфэрэндуму.
Раніцай 22 кастрычніка ў Баранавічы выехала калёна аўтазакаў з затрыманымі
Сёлетнюю праваабарончую прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава прысудзілі беларускай апазыцыі, прадстаўленай Каардынацыйнаю радаю.
Абстаноўка вакол «саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі» складваецца няпростая і саюзьнікам неабходна разам рэагаваць на выклікі. Пра гэта 22 кастрычніка заявіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з дырэктарам Службы зьнешняй выведкі Расеі Сяргеем Нарышкіным.
Чатырох з шасьці журналістаў, арыштаваных пасьля затрыманьня пераважна ў мінулыя выходныя, перавялі з ізалятара ў Менску ў Баранавічы.
У Менск сёньня раніцай прыляцеў дырэктар Службы зьнешняй выведкі Расеі (СВР) Сяргей Нарышкін. Пра гэта паведаміў Tut.by з спасылкай на сваю крыніцу.
Зьявілася інфармацыя, што імя зьніклага напярэдадні паэта Дзьмітрыя Строцава знайшлося ў сьпісах затрыманых Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна. Пра гэта напісала ў фэйсбуку яго дачка Аляксандра Строцава.
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка не прагназуе радыкальнай люстрацыі ў выпадку прыходу апазыцыі да ўлады. Ён абяцае, што тыя, хто ня зьдзейсьніў крымінальных злачынстваў, застануцца на дзяржаўнай службе.
Пра што сказалі чальцы прэзідыюму Каардынацыйнай Рады і дарадца Ціханоўскай на прэсавай канфэрэнцыі? Навошта Радзе і Ціханоўскай эканамічная праграма, якую агучыў Алесь Аляхновіч? Якія шанцы на посьпех ультыматуму Ціханоўскай і якія наступствы ён ужо мае?
Яму пагражае яшчэ да 15 дзён арышту на дадатак да 26, на якія ён ужо асуджаны.
21 кастрычніка ў пінскі дабрачынны фонд «Палеская дабрыня» прыйшлі зь ператрусам сілавікі, паведаміў сайту Reform.by валянтэр арганізацыі Руслан Гусейнаў.
Кантракт на пастаўкі дацкага газу 21 кастрычніка падпісалі польскі канцэрн PGNiG і дацкая кампанія Ørsted.
Дакумэнт распрацаваны Эканамічнай групай Каардынацыйнай рады на аснове шырокага кансэнсусу беларускіх (і шэрагу замежных) эканамістаў, паведамляюць у прэсавай службе рады.
Прэзыдэнт Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў даручыў ураду ў трохмесячны тэрмін стварыць працоўную групу, распрацаваць і ўнесьці ў адміністрацыю прэзыдэнта «дарожную мапу» для поўнага пераходу на ўзбэцкі альфабэт, заснаваны на лацінцы.
Аляксандар Курбан, які на глыбіні 400 мэтраў прыкаваў сябе на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту, 21 кастрычніка атрымаў пасылку ад беларускай дыяспары з Амэрыкі.
Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян 21 кастрычніка заклікаў мэраў, сельскіх старастаў, кіраўнікоў грамадаў арганізаваць добраахвотніцкія атрады, якія будуць падпарадкоўвацца Генэральнаму штабу Ўзброеных сіл, а насельніцтва — «узяцца за зброю».
Баку адмаўляе іх удзел у канфлікце.
Прадстаўніка горадзенскага андэграўнду Ігара Банцэра затрымалі 20 кастрычніка. Ён падазраваны паводле крымінальнай справы аб хуліганстве.
29 жніўня Натальлю Раентаву і яе брата Аляксандра амапаўцы жорстка затрымалі ў тралейбусе.
Больш за 13 тысяч беларусаў выехалі ва Ўкраіну, Польшчу, Літву і Латвію, паведаміў кіраўнік дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.
З усёй Беларусі ўлады зьбіраюць людзей, каб зладзіць у нядзелю вялікі праўладны мітынг. Свабода даведалася, як на яго зьбіраюць удзельнікаў.
Экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Святлана Ціханоўская паабяцала даць гарантыі тым, хто падтрымае страйк у выпадку невыкананьня «народнага ўльтыматуму», паведамляе яе тэлеграм-канал.
Сьледчыя прыйшлі да высновы, што ў словах актывіста ёсьць склад крымінальнага злачынства.
Дзесяць праваабарончых арганізацый зрабілі сумесную заяву, у якой прызналі палітвязьнямі яшчэ 9 удзельнікаў пратэстаў. Пратэстоўцаў узялі пад варту і абвінавацілі паводле крымінальных артыкулаў «Масавыя беспарадкі» і «Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».
Жонкі пацярпелых ад гвалту беларусаў, якія разам з мужамі прыехалі ў Чэхію дзеля іх лячэньня і рэабілітацыі, расказваюць пра перажытае.
Нам трэба перадысьлякаваць сілы, таму што ведаем пра зьвязаныя з Расеяй пагрозы, зь якімі сутыкаюцца нашы саюзьнікі. Чым далей на ўсход Эўропы знаходзіцца краіна, тым больш мы можам там зрабіць, каб такім чынам супакоіць нашых саюзьнікаў — заявіў міністар абароны ЗША Марк Эспэр
Сытуацыя ў Беларусі не паляпшаецца, працягваюцца беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў, журналістаў і сябраў Каардынацыйнай рады, і Эўразьвяз рыхтуе новыя санкцыі супраць афіцыйных асобаў, заявіў кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Жузэп Бурэль.
Супрацоўнікі ДАІ арыштавалі аўтамабіль менскага прадпрымальніка, 37-гадовага Дзьмітрыя Кухціна. Ён кіраўнік праекту «Кілямэтры дабра» (праект цяпер прыпынены празь недахоп фінансаваньня), а таксама валянтэр дзіцячага госьпісу.
Другія і апошнія дэбаты перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў ЗША пройдуць паводле новых правілаў, прынятых на тое, каб ня даць кандыдатам перапыняць адзін аднаго.
ЗША пашыраць санкцыі супраць праекту будаўніцтва расейскага газаправоду «Паўночны паток — 2». Цяпер яны закрануць кампаніі, якія ажыцьцяўляюць паслугі або фінансаваньне для ўстаноўкі абсталяваньня на суднах, якія ўдзельнічаюць у праекце. Гэта можа спыніць работы па ўкладцы труб газаправоду
Аляксандар Лукашэнка ў час разгляду кадравых пытаньняў 20 кастрычніка чарговы раз выказаўся пра пратэсты ў Менску і іх здушэньне сілавікамі.
Сустаршыню аргкамітэту дзеля стварэньня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўлу Севярынцу працягнулі тэрмін сьледзтва яшчэ на два месяцы — да 20 сьнежня, паведаміла жонка палітыка Вольга Севярынец на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Сьвятлана Ціханоўская падчас візыту ў Варшаву сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім. Гэта яе другая сустрэча з кіраўніком польскага ўраду, папярэдняя адбылася на пачатку верасьня.
Human Constanta лічыць працэдуру прызнаньня матэрыялаў тэлеграм-каналу NEXTA экстрэмісцкімі неадпаведнай нормам міжнароднага права.
Міністэрства гандлю ЗША вырашыла захаваць статус Беларусі як краіны зь нярынкавай эканомікай (Non-market economy, NME) у адпаведнасьці з антыдэмпінгавым законам ЗША, сказана ў паведамленьні на сайце Міністэрства гандлю ЗША
Падпалкоўнік унутраных войскаў на пэнсіі атрымлівае каля тысячы рублёў, а былы падпалкоўнік міліцыі — 700 рублёў. Глядзім, якія пэнсіі ў былых сілавікоў і дзяржаўных службоўцаў.
41-гадовага скульптара з Фаніпаля Дзьмітрыя Чарныша затрымалі 7 кастрычніка, калі ён маляваў на прыпынку ля горада чырвоную лінію. Яго зьбілі, распылілі газ пры затрыманьні, патрабавалі на камэру прызнацца, колькі яму плацяць.
Загрузіць яшчэ