Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна далучыцца да эўрапейскіх санкцый супраць Беларусі, але не эканамічных


Дзьмітры Кулеба
Дзьмітры Кулеба

Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітры Кулеба заявіў, што Ўкраіна далучыцца да эўрапейскіх санкцый супраць Беларусі.

«Мы настроеныя далучыцца да гэтых санкцый, бо тут ужо гаворка пра пасьлядоўнасьць палітыкі», — сказаў Дзьмітры Кулеба ў інтэрвію «BBC News Україна».

Міністар патлумачыў, што паколькі Ўкраіна падтрымлівае Эўрапейскі Зьвяз, то мусіць быць салідарнай і пазыцыя наконт Беларусі:

«Тут вельмі важнае пытаньне салідарнасьці. Заўважу, што для нас цана такой палітыкі салідарнасьці нашмат вышэйшая — мы не сябры Эўразьвязу, не сябры NATO і не знаходзімся пад парасонам „абароны“ гэтых інстытутаў і рэсурсаў, якія яны надаюць гэтым краінам. Але, тым ня менш, нават у такіх складаных умовах мы робім усё, што ў нашых сілах, каб дапамагчы народу Беларусі ў гэтай складанай сітуацыі».

Міністар замежных спраў Украіны адзначыў, што ўкраінскія ўлады не плянуюць скарачаць эканамічную супрацу, каб не зрабіць Беларусі яшчэ горш.

«Тут пытаньне ў іншым — трэба паглядзець, што будзе зь беларускай эканомікай у найбліжэйшыя месяцы з пункту гледжаньня расейскіх грошай і расейскага кантролю. Вось тады давядзецца сядаць і аналізаваць кожны вялікі кантракт і глядзець, ці не зьявіліся дадатковыя рызыкі, бо ў нас высокае ўзаемадзеяньне і ў вайскова-гандлёвым сэктары. Але я не лічу, што ўвядзеньне гандлёвага эмбарга з боку Беларусі ці з боку Ўкраіны было б мудрым крокам».

«Трэба будзе глядзець канкрэтныя выпадкі — ёсьць вялікія гіганты, ёсьць канкрэтныя кантракты. Калі гэта пераходзіць пад кантроль расейцаў — а мы ведаем, што там, дзе расейскі бізнэс, там і расейская ФСБ, — трэба будзе садзіцца і вылічваць рызыкі».

Адначасова Дзьмітры Кулеба падкрэсьліў, што падстаў для разрыву дыпляматычных дачыненьняў зь Беларусьсю або для скарачэньня колькасьці дыпляматаў няма. «Але я бачу падставы згарнуць афіцыйныя кантакты, пакінуўшы вакно камунікацыі ў МЗС», — дадаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG