Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасяджэньне парлямэнту Кіргізстану для прызначэньня кіраўніка часовага ўраду адбудзецца ў сераду


6 кастрычніка ў Бішкеку
6 кастрычніка ў Бішкеку

Парлямэнт Кіргізстану зьбярэцца ў сераду, каб разгледзець кандыдатуры ад апазыцыйных партый на пасаду выканаўцы абавязкаў кіраўніка ўраду, заявіў у аўторак віцэ-сьпікер парлямэнту Кіргізстану Мірлан Бакір, інфармуе Інтэрфакс.

«Пасяджэньне адбудзецца ў сераду, сёньня разглядалася працэдура правядзеньня пасяджэньня. Для выхаду з крызіснай сытуацыі неабходнае абраньне кіраўніка часовага ўраду. Сытуацыя, што склалася, таксама паказала неабходнасьць пераходу на мажарытарную сыстэму абраньня дэпутатаў», — сказаў віцэ-сьпікер Інтэрфаксу.

Пасьля масавых пратэстаў прыхільнікаў партый, апазыцыйных прэзыдэнту Кіргізстану Сааранбаю Жээнбекаву, што пачаліся вечарам у панядзелак, Цэнтральная выбарчая камісія краіны адмяніла вынікі парлямэнцкіх выбараў, якія адбыліся 4 кастрычніка.

Жээнбекаў заявіў пра спробу захопу ўлады ў краіне і заклікаў лідэраў пратэстаў вярнуцца ў прававое рэчышча. У ноч на аўторак пратэстоўцы вызвалілі зь СІЗА былога экс-прэзыдэнта Кіргізстану Алмазбека Атамбаева, экс-прэм’ера Сапара Ісакава і іншых апазыцыйных Жээнбекаву палітыкаў.

Паведамлялася, што пратэстоўцы захапілі будынак парлямэнту і офіс прэзыдэнта ў Бішкеку, будынкі мэрыі і ўраду.

Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, падчас беспарадкаў пацярпелі каля 700 чалавек, адзін ад траўмаў памёр.

Прыхільнікі Атамбаева з Сацыял-дэмакратычнай партыі Кіргізстану ў аўторак заявілі пра зьмену ўлады ў краіне. У Бішкеку была створаная Каардынацыйная рада апазыцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG