Рэйтынгавае агенцтва S&P пацьвердзіла доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя сувэрэнныя крэдытныя рэйтынгі Беларусі ў замежнай і нацыянальнай валютах на ўзроўні В.
Прагноз захаваны «нэгатыўным». Агенцтва панізіла прагноз са стабільнага на нэгатыўны ў пачатку верасьня.
Нэгатыўны прагноз адлюстроўвае рызыкі для стабільнасьці фінансавай сыстэмы, у тым ліку адток дэпазытаў і павышаны попыт на замежную валюту. Санкцыі ЭЗ, пандэмія, а таксама сытуацыя ўнутры краіны могуць адбіцца на доступе Беларусі да рынкаў капіталу.
Агенцтва прагназуе скарачэньне эканомікі Беларусі на 3% у 2020 годзе.
У верасьні аналітыкі агенцтва казалі, што няпэўнасьць пасьля «спрэчных прэзыдэнцкіх выбараў» можа працягнуцца. «Гэта, у сваю чаргу, можа паўплываць на эканамічны рост Беларусі і яе здольнасьць атрымаць доступ да іншаземных рынкаў капіталу ў наступныя 12–18 месяцаў».