Парлямэнт Кіргізстану абраў новага прэм’ер-міністра Садыра Джапарава.
У гатэлі «Дастук» у Бішкеку адбылося пазачарговае пасяджэньне парлямэнту.
На ім дэпутаты прынялі адстаўку Кубатбека Баронава.
Прэс-служба парлямэнту паведаміла Інтэрфаксу, што «найбліжэйшымі днямі, заўтра або пасьлязаўтра Джапараў мае прадставіць склад і структуру новага ўраду».
У 2013 годзе на мітынгу ў горадзе Каракол Ісык-Кульскай вобласьці кіраўніка вобласьці Эмільбека Каптагаева ўзялі ў закладнікі. Садыра Джапарава абвінавацілі ў арганізацыі мітынгу.
Пасьля гэтага ён некалькі гадоў жыў за мяжой. У 2017 годзе вярнуўся на бацькаўшчыну, быў затрыманы і пазьней асуджаны на 11,5 года пазбаўленьня волі.
Джапараў быў вызвалены 6 кастрычніка.
5 кастрычніка ў Бішкеку прайшоў мітынг супраць вынікаў парлямэнцкіх выбараў 4 кастрычніка. Удзельнікі патрабавалі адмяніць вынікі галасаваньня і правесьці перавыбары.
Увечары пратэстоўцы выламалі браму каля «Белага дому», будынку, дзе працуюць парлямэнт і прэзыдэнт. Празь некалькі хвілін прагучалі стрэлы. Сілавікі пачалі разгон мітынгу з выкарыстаньнем спэцыяльных сродкаў, пачаліся сутыкненьні. Некалькі соцень чалавек атрымалі раненьні.
Пасьля поўначы пратэстоўцы захапілі «Белы дом», а таксама будынкі Дзяржаўнага камітэту нацыянальнай бясьпекі і тэлерадыёкампаніі КТРК.
6 кастрычніка прэзыдэнт Сааранбай Джээнбекаў даручыў ЦВК вывучыць усе факты парушэньняў на выбараў і прапанаваў адмяніць іх вынікі ў выпадку неабходнасьці. ЦВК пастанавіла ануляваць вынікі выбараў.