Як піша EUobserver, Аляксандар Лукашэнка мае сямейныя сувязі як мінімум зь дзьвюма кіпрскімі фірмамі: да дзьвюх тамтэйшых кампаніяў працы зь нерухомасьцю — Eastleigh Trading і Dana Holdings — мае дачыненьне нявестка Лукашэнкі Лілія, жонка ягонага старэйшага сына Віктара.
Камітэт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) па юрыдычных пытаньнях і правах чалавека прызначыў дакладчыка па сытуацыі ў Беларусі.
Па праспэкце Незалежнасьці ў Менску ўвечары 14 кастрычніка прайшоў праўладны марш. Яго ўдзельнікі скандавалі «Беларусь не аддамо!» і дзякавалі міліцыі.
Мянчук Сяргей Чаравака выйшаў з ізалятара ў Жодзіне, дзе заканчваў адбываць 10 дзён адміністрацыйнага арышту за ўдзел у ланцугу салідарнасьці, які стаў ва Ўруччы 2 кастрычніка.
11 кастрычніка Васкрасенскага выпусьцілі са сьледчага ізалятара КДБ, зьмяніўшы яму меру стрыманьня на хатні арышт.
Былы рэстаратар і грамадзкі дзяяч Вадзім Пракопʼеў расказвае пра «народны ўльтыматум» Лукашэнку, плян перамогі, тлумачыць сваю ролю ў абʼяднаньні апазыцыйных сіл за мяжой.
Старшыня Камітэту замежных справаў Палаты прадстаўнікоў ЗША Эліёт Энгел і высокапастаўлены член камітэту Майкл Маккол пракамэнтавалі пагрозу рэжыму Лукашэнкі адкрыць агонь на паражэньне па дэманстрантах.
Сёлета Дзень маці ў Беларусі — гэта хутчэй дзень жалобы. Сотні жанчын і мужчын у зьняволеньні, і сотні маці перажываюць гэты жах — іх дзеці ў турме.
Суд Ленінскага раёну Берасьця пакараў студэнтку Аляксандру Гаўручак 15-цю суткамі арышту.
Як працаваць журналістам ва ўмовах, калі іх масава затрымліваюць, гадзінамі трымаюць у РУУСах і судзяць?
Уляна Тыкун вучылася ў БДУ. Спачатку яна вымушаная была кінуць вучобу, а потым і ўвогуле зьехаць зь Беларусі.
Дзьве ўдзельніцы «Маршу пэнсіянэраў» расказалі, што прымушае іх штотыдзень выходзіць на вуліцу і, нягледзячы на ўзрост і праблемы са здароўем, ісьці насустрач АМАПу, газавым балёнчыкам і аўтазакам.
Міліцыя аштрафавала журналістку Ксенію Цыганок за бел-чырвона-белы сьцяг на бальконе. Міліцыя палічыла, што сьцяг зьяўляецца інфармацыйным матэрыялам нерэклямнага характару і разьмяшчаць яго на лёджыі кватэры нібыта нельга.
Беларусы на знак салідарнасьці з Украінай выйшлі асобнай калёнай пад бел-чырвона-белымі сьцягамі на марш Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) у Кіеве.
Незадоўга да 14-й гадзіны каля Чырвонага касьцёла пачалі зьбірацца жанчыны на «Марш матуляў». Каля 15-й гадзіны яны рушылі па праспэкце Незалежнасьці.
Парлямэнт Кіргізстану абраў Садыра Джапарава прэмʼер-міністрам, паведамляе кіргіская служба Радыё Свабода.
Абмежавальныя захады супраць 40 беларускіх чыноўнікаў з раней зацьверджанага Брусэлем санкцыйнага сьпісу ўступілі ў сілу 13 кастрычніка, паведаміла Міністэрства эканомікі, адукацыі і навукі Швайцарыі.
Украінскі журналіст Аркадзь Бабчанка, які крытыкаваў беларускія пратэсты за мірны характар, у інтэрвію «Свабодзе» прызнаўся, што скарэктаваў думку пра радыкальны характар пратэстаў у Беларусі.
Прафэсары з Польшчы, вядомыя спэцыялісты ў галіне беларускай мовы і этнаграфіі, адказалі беларускім навукоўцам акадэміку У. Гусакову і члену-карэспандэнту НАН Беларусі А. Каваленю, аўтарам артыкула «Белорусско-русское двуязычие — исторически сложившаяся духовно-культурная ценность народа».
Знаны беларускі спартовец, шматразовы чэмпіён сьвету ў кікбоксінгу і тайскім боксе, сьпявак рок-гурту Brutto Віталь Гуркоў падчас стрыму ў інстаграме Tribuna.com сказаў, што не плянуе вяртацца ў Беларусь.
Ганна Севярынец расказала тэлеканалу «Настоящее время», чаму на сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ не было яе брата, які таксама пад арыштам, і чаму ўлады пачалі пагражаць ужываньнем зброі супраць пратэстоўцаў.
Расею пасьля чатырохгадовага перапынку зноў выбралі ў Раду правоў чалавека ААН. Такое рашэньне прыняла пасьля галасаваньня Генэральная Асамблея ААН 13 кастрычніка, дзе Расею падтрымалі 158 з 193-х дзяржаваў.
«Масавыя арышты мірных удзельнікаў пратэстаў і шматлікія выпадкі жорсткага абыходжаньня зь імі недапушчальныя на нашым кантынэнце», — гаворыцца ў заяве.
Расея стаяла за кібэратакамі на Стортынг (парлямэнт) Нарвэгіі ў жніўні сёлета, заявіла 13 кастрычніка міністарка замежных спраў Нарвэгіі Іне Эрыксэн Сёрайдэ
У краме «Канфіскат» у Менску выставілі на продаж дзясяткі мабільных тэлефонаў, многія зь якіх пашкоджаныя. У сеціве выказваюцца меркаваньні, што гэта тэлефоны ўдзельнікаў акцыяў пратэсту.
Сёньня зьмянілі меру стрыманьня двум фігурантам справы PandaDoc — галоўны бухгальтар Юлія Шардыка і HR Уладзіслаў Міхалап сёньня вернуцца дадому.
Прэзыдэнт Кіргізстану Сааранбай Джээнбекаў прызнаў нелегітымным рашэньне аб прызначэньні новым прэм’ерам Садыра Джапарава.
Прынамсі сямёх гарадзенцаў затрымалі ў апошнія дні па падазрэньні ў крымінальнай справе, нібыта яны датычныя да тэлеграм-чатаў у мікрараёнах.
Антраполяга Ўладзімера Шыпілу затрымалі 13 кастрычніка пасьля сядзячага пратэсту супрацоўнікаў Акадэміі навук
Пасьля падзеяў апошніх трох дзён у Беларусі і новай хвалі гвалту супраць беларускага народу з боку сілавых структур, дрэнна сьпіцца.
Экс-прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі Віктар Бабарыка ня лічыць сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ дыялёгам. Дыялёг, на яго думку, магчымы, але пры пэўных умовах, першая зь якіх — вызваленьне ўдзельнікаў сустрэчы з-за кратаў.
Дзяржсакратар ЗША заклікаў улады Беларусі дазволіць мітрапаліту Кандрусевічу вярнуцца ў краіну
Супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі 12 кастрычніка затрымалі 186 удзельнікаў пратэстаў, паведаміла ТАСС 13 кастрычніка прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.
Алесь Аляхновіч — дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях эканомікі. Ён вучань аўтара польскіх рэформаў Лешэка Бальцэровіча, вучыўся ў Лёнданскай школе эканомікі, працаваў у адной з найбуйнейшых кансталтынагавых кампаніяў сьвету Ernst&Young.
Тэрмін выкананьня — да 25 кастрычніка.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што 25 кастрычніка — у дзень выбараў у мясцовыя органы ўлады — у краіне пройдзе ўсенароднае апытаньне.
Раніцай 13 кастрычніка разам з жонкай затрымалі аднаго з уласьнікаў менскай крамы «Первый цветной» Максіма Харошына.
Рэальная канстытуцыйная рэформа, як і новыя выбары, ня могуць адбывацца ва ўмовах фактычнай вайсковай дыктатуры.
Падчас пратэстаў 12 кастрычніка ўва ўсёй Беларусі затрымалі ня менш за 126 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Большасьць зь іх у Менску.
Былая акторка Купалаўскага тэатру, сьпявачка Ганна Хітрык, якая цяпер жыве ў Ізраілі, расказвае, як была напісаная песьня «Письмо» аб пратэстах у Беларусі.
Плятформа «Голас» заклікае да 18 кастрычніка прыняць удзел у апытаньні наконт стаўленьня да хуткага ўнясеньня паправак у Канстытуцыю.
Міністры замежных спраў Эўразьвязу 12 кастрычніка зацьвердзілі высновы адносна сытуацыі ў Беларусі разам з палітычным рашэньнем, што Эўразьвяз пашырыць санкцыйны сьпіс беларускіх чыноўнікаў, уключыўшы туды і Аляксандра Лукашэнку.
Марыя Калесьнікава адмовілася ад сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ.
Лідэр ультраправай парлямэнцкай партыі «Наша Славаччына», абвінавачаны ў незаконным выкарыстаньні нэанацысцкай сымболікі, асуджаны 12 кастрычніка на чатыры гады турэмнага зьняволеньня.
На сустрэчы ў СІЗА КДБ Аляксандар Лукашэнка дазволіў Сяргею Ціханоўскаму патэлефанаваць Сьвятлане, калі даведаўся, што вязень не камунікуе з жонкай. Размова адбывалася ў прысутнасьці аховы. Пра гэта расказаў Tut.by адвакат Ціханоўскага Віктар Мацкевіч.
Уначы каля ўнівэрсаму «Рыга» ў Менску невядомыя ў балаклавах і шаломах разьбілі шыбу ў машыне і схапілі кіроўцу Ўладзімера Заранкіна, старэйшага сына кіраўніка Віцебску Вадзіма Заранкіна.
На пытаньні Радыё Свабода адказала Катарына Матэрнава, намесьніца генэральнага дырэктара дэпартамэнту Эўракамісіі ў эўрапейскай палітыцы суседзтва і перамовах аб пашырэньні.
Магчымае разьвіцьцё канфлікту паміж Армэніяй і Азэрбайджанам Радыё Свабода абмеркавала з прафэсарам Гарадзкога ўнівэрсытэту Нью-Ёрку Раджанам Мэнанам і вайсковым экспэртам, супрацоўнікам дасьледчай карпарацыі CNA Майклам Кофманам.
«Дакладна ведаю, што тое, што адбываецца апошнія дзесяцігодзьдзі, тое, што адбылося сёньня — гэта не нармальна, гэта вар’яцтва, гэта подла і бесчалавечна».
МЗС Літвы прыняло рашэньне адклікаць яшчэ шэсьць сваіх дыпляматаў зь Менску і Горадні ў сувязі з ультыматумам беларускіх уладаў.
Загрузіць яшчэ