Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўнікоў МЗС трох краінаў, Гайка Мааса, Жан-Іва Лё Дрыяна і Зьбігнева Раў, прынятай пасьля іх сустрэчы 15 кастрычніка ў Парыжы.
Прэмʼер-міністар Кіргізстану Садыр Джапараў увечары 15 кастрычніка, выступаючы перад сваімі прыхільнікамі ў цэнтры Бішкеку, заявіў, што паўнамоцтвы прэзыдэнта перайшлі да яго.
Штодня ў дзясятках менскіх двароў праходзяць сустрэчы мясцовых жыхароў. Людзі самі ладзяць канцэрты, сустрэчы з палітолягамі і эколягамі ці проста пікнікі. Урбаністы называюць падобную актыўнасьць новай сацыяльнай зьявай для Беларусі. Паслухайце, што пра гэтыя сустрэчы думаюць самі жыхары раёнаў.
Айцішнік Канстанцін Канопка прапанаваў топам зь беларускай IT-сфэры дамагчыся сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і ўпэўніць яго спыніць гвалт. Партнэр Bulba Ventures, а ў мінулым адзін з кіраўнікоў AIMATTER і Maps.Me Юры Мельнічак адрэагаваў на прапанову крытычна.
Нагорны Карабах зноў апынуўся ў цэнтры жорсткай барацьбы паміж Азэрбайджанам і Армэніяй. Гэта самы сур’ёзны ўсплёск процістаяньня пасьля спыненьня агню ў 1994 годзе, якое паклала канец татальнай вайне.
Аўтазак за 50 кілямэтраў «зьядае» паліва на 15 даляраў. Падлічылі, колькі трацяць на сілавікоў падчас пратэстаў.
Адвакацкай ліцэнзіі пазбавілі Аляксандра Пыльчанку, які абараняў Віктара Бабарыку і Марыю Калесьнікаву.
У той час, як у Менску паўторна судзілі найбольш вядомую беларускую баскетбалістку Алену Леўчанку, старшыня Фэдэрацыі баскетболу, першы намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Максім Рыжанкоў прымаў грамадзянаў у Смаргонях на Горадзеншчыне.
Кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі пазбавіла адвакацкай ліцэнзіі Юлію Леванчук.
Як паведамляе сайт ураду Канады, санкцыі ў адказ на грубыя і сыстэматычныя парушэньні правоў чалавека ўводзяцца ў дзеяньне неадкладна.
Эўрапейскі Зьвяз увёў санкцыі супраць шасьці расейскіх чыноўнікаў і адной арганізацыі ў сувязі з атручэньнем апазыцыянэра Аляксея Навальнага. Рашэньне і санкцыйны сьпіс апублікаваў афіцыйны бюлетэнь ЭЗ.
Пра гэта дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо заявіў на брыфінгу ў сераду, паведамляе сайт Дзяржаўнага дэпартамэнту.
Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася з словамі падтрымкі да студэнтаў і выкладчыкаў.
Ён назваў Беларусь ціхай, спакойнай краінай. І толькі ў Менску «мы ніяк ня можам галаву ўзяць у рукі і падумаць, як жыць далей».
Прэзыдэнт Кіргізстану Сааранбай Джээнбекаў заявіў пра сыход у адстаўку — на фоне масавых пратэстаў у краіне.
Прафсаюз працаўнікоў горназдабыўной прамысловасьці, геалёгіі і нафтавай прамысловасьці Чэхіі выступіў з адкрытым зваротам да шахтароў «Беларуськалію».
Дзьмітры Шэпелеў, знаны як вядоўца беларускіх, украінскіх і расейскіх тэлеканалаў, апублікаваў у Інстаграме эмацыйны допіс, выкліканы навіной пра затрыманьне і пабіцьцё ў Менску ягонага сябра — уласьніка кветкавай крамы Максіма Харошына.
Сярод «правінаў» — падпісаньне сумеснай партыйнай рэзалюцыі аб неабходнасьці новых выбараў і спыненьня гвалту.
Як піша EUobserver, Аляксандар Лукашэнка мае сямейныя сувязі як мінімум зь дзьвюма кіпрскімі фірмамі: да дзьвюх тамтэйшых кампаніяў працы зь нерухомасьцю — Eastleigh Trading і Dana Holdings — мае дачыненьне нявестка Лукашэнкі Лілія, жонка ягонага старэйшага сына Віктара.
Камітэт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) па юрыдычных пытаньнях і правах чалавека прызначыў дакладчыка па сытуацыі ў Беларусі.
Па праспэкце Незалежнасьці ў Менску ўвечары 14 кастрычніка прайшоў праўладны марш. Яго ўдзельнікі скандавалі «Беларусь не аддамо!» і дзякавалі міліцыі.
Мянчук Сяргей Чаравака выйшаў з ізалятара ў Жодзіне, дзе заканчваў адбываць 10 дзён адміністрацыйнага арышту за ўдзел у ланцугу салідарнасьці, які стаў ва Ўруччы 2 кастрычніка.
11 кастрычніка Васкрасенскага выпусьцілі са сьледчага ізалятара КДБ, зьмяніўшы яму меру стрыманьня на хатні арышт.
Былы рэстаратар і грамадзкі дзяяч Вадзім Пракопʼеў расказвае пра «народны ўльтыматум» Лукашэнку, плян перамогі, тлумачыць сваю ролю ў абʼяднаньні апазыцыйных сіл за мяжой.
Старшыня Камітэту замежных справаў Палаты прадстаўнікоў ЗША Эліёт Энгел і высокапастаўлены член камітэту Майкл Маккол пракамэнтавалі пагрозу рэжыму Лукашэнкі адкрыць агонь на паражэньне па дэманстрантах.
Сёлета Дзень маці ў Беларусі — гэта хутчэй дзень жалобы. Сотні жанчын і мужчын у зьняволеньні, і сотні маці перажываюць гэты жах — іх дзеці ў турме.
Суд Ленінскага раёну Берасьця пакараў студэнтку Аляксандру Гаўручак 15-цю суткамі арышту.
Як працаваць журналістам ва ўмовах, калі іх масава затрымліваюць, гадзінамі трымаюць у РУУСах і судзяць?
Уляна Тыкун вучылася ў БДУ. Спачатку яна вымушаная была кінуць вучобу, а потым і ўвогуле зьехаць зь Беларусі.
Дзьве ўдзельніцы «Маршу пэнсіянэраў» расказалі, што прымушае іх штотыдзень выходзіць на вуліцу і, нягледзячы на ўзрост і праблемы са здароўем, ісьці насустрач АМАПу, газавым балёнчыкам і аўтазакам.
Міліцыя аштрафавала журналістку Ксенію Цыганок за бел-чырвона-белы сьцяг на бальконе. Міліцыя палічыла, што сьцяг зьяўляецца інфармацыйным матэрыялам нерэклямнага характару і разьмяшчаць яго на лёджыі кватэры нібыта нельга.
Беларусы на знак салідарнасьці з Украінай выйшлі асобнай калёнай пад бел-чырвона-белымі сьцягамі на марш Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) у Кіеве.
Незадоўга да 14-й гадзіны каля Чырвонага касьцёла пачалі зьбірацца жанчыны на «Марш матуляў». Каля 15-й гадзіны яны рушылі па праспэкце Незалежнасьці.
Парлямэнт Кіргізстану абраў Садыра Джапарава прэмʼер-міністрам, паведамляе кіргіская служба Радыё Свабода.
Абмежавальныя захады супраць 40 беларускіх чыноўнікаў з раней зацьверджанага Брусэлем санкцыйнага сьпісу ўступілі ў сілу 13 кастрычніка, паведаміла Міністэрства эканомікі, адукацыі і навукі Швайцарыі.
Украінскі журналіст Аркадзь Бабчанка, які крытыкаваў беларускія пратэсты за мірны характар, у інтэрвію «Свабодзе» прызнаўся, што скарэктаваў думку пра радыкальны характар пратэстаў у Беларусі.
Прафэсары з Польшчы, вядомыя спэцыялісты ў галіне беларускай мовы і этнаграфіі, адказалі беларускім навукоўцам акадэміку У. Гусакову і члену-карэспандэнту НАН Беларусі А. Каваленю, аўтарам артыкула «Белорусско-русское двуязычие — исторически сложившаяся духовно-культурная ценность народа».
Знаны беларускі спартовец, шматразовы чэмпіён сьвету ў кікбоксінгу і тайскім боксе, сьпявак рок-гурту Brutto Віталь Гуркоў падчас стрыму ў інстаграме Tribuna.com сказаў, што не плянуе вяртацца ў Беларусь.
Ганна Севярынец расказала тэлеканалу «Настоящее время», чаму на сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ не было яе брата, які таксама пад арыштам, і чаму ўлады пачалі пагражаць ужываньнем зброі супраць пратэстоўцаў.
Расею пасьля чатырохгадовага перапынку зноў выбралі ў Раду правоў чалавека ААН. Такое рашэньне прыняла пасьля галасаваньня Генэральная Асамблея ААН 13 кастрычніка, дзе Расею падтрымалі 158 з 193-х дзяржаваў.
«Масавыя арышты мірных удзельнікаў пратэстаў і шматлікія выпадкі жорсткага абыходжаньня зь імі недапушчальныя на нашым кантынэнце», — гаворыцца ў заяве.
Расея стаяла за кібэратакамі на Стортынг (парлямэнт) Нарвэгіі ў жніўні сёлета, заявіла 13 кастрычніка міністарка замежных спраў Нарвэгіі Іне Эрыксэн Сёрайдэ
У краме «Канфіскат» у Менску выставілі на продаж дзясяткі мабільных тэлефонаў, многія зь якіх пашкоджаныя. У сеціве выказваюцца меркаваньні, што гэта тэлефоны ўдзельнікаў акцыяў пратэсту.
Сёньня зьмянілі меру стрыманьня двум фігурантам справы PandaDoc — галоўны бухгальтар Юлія Шардыка і HR Уладзіслаў Міхалап сёньня вернуцца дадому.
Прэзыдэнт Кіргізстану Сааранбай Джээнбекаў прызнаў нелегітымным рашэньне аб прызначэньні новым прэм’ерам Садыра Джапарава.
Прынамсі сямёх гарадзенцаў затрымалі ў апошнія дні па падазрэньні ў крымінальнай справе, нібыта яны датычныя да тэлеграм-чатаў у мікрараёнах.
Антраполяга Ўладзімера Шыпілу затрымалі 13 кастрычніка пасьля сядзячага пратэсту супрацоўнікаў Акадэміі навук
Пасьля падзеяў апошніх трох дзён у Беларусі і новай хвалі гвалту супраць беларускага народу з боку сілавых структур, дрэнна сьпіцца.
Экс-прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі Віктар Бабарыка ня лічыць сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ дыялёгам. Дыялёг, на яго думку, магчымы, але пры пэўных умовах, першая зь якіх — вызваленьне ўдзельнікаў сустрэчы з-за кратаў.
Дзяржсакратар ЗША заклікаў улады Беларусі дазволіць мітрапаліту Кандрусевічу вярнуцца ў краіну
Загрузіць яшчэ