Кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Жузэп Бурэль 23 кастрычніка абмеркаваў праз тэлефон зь дзяржаўным сакратаром ЗША Майкам Пампэо пытаньні ў кантэксьце трансатлянтычнага партнэрства, уключаючы сытуацыю ў Беларусі, паведаміла Эўрапейская замежнапалітычная служба.
Коратка пра асноўныя падзеі пятніцы 23 кастрычніка.
Псыхіятры, псыхолягі і псыхатэрапэўты запісалі відэазварот з патрабаваньнем спыніць гвалт і не дапусьціць ужываньня баявой зброі супраць мірных людзей, якія выказваюць свой грамадзянскі пратэст.
Праваабарончыя арганізацыі з многіх краінаў выступілі з супольнай заявай, у якой асудзілі рашэньне беларускага суду аб уключэньні тэлеграм-каналу NEXTA Live у сьпіс «экстрэмісцкіх».
Студэнты Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту запісалі відэазварот, у якім заклікалі рэктараў кожнага ўнівэрсытэту адкрыта падтрымаць «народны ўльтыматум» і далучыцца да студэнтаў 26 кастрычніка.
Улады адмянілі хатні арышт у дачыненьні да юрыста і сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Ліліі Ўласавай, якую 19 кастрычніка вызвалілі зь СІЗА КДБ, піша TUT.BY са спасылкай на яе мужа Ўладзімера Іскарцава.
«Дапамога і палітычная падтрымка беларускай рэвалюцыі — ня толькі маральны абавязак, але і вельмі рацыянальны палітычны разьлік», — кажа дзейны прэзыдэнт Эўрапейскай народнай партыі, былы польскі прэм’ер-міністар і прэзыдэнт Эўрапейскай Рады Дональд Туск.
Міжнароднаму алімпійскаму камітэту (МАК) былі пададзеныя прамежкавыя справаздачы аб становішчы спартоўцаў у Беларусі. Пра гэта паведамляе прэс-служба МАК.
З такой заявай Сьвятлана Ціханоўская выступіла падчас візыту ў Данію, дзе, сярод іншага, абмеркавала дапамогу замежных дзяржаў у арганізацыі перамоваў пра выбары.
Жыхароў Навабеліцкага раёну Гомля міліцыя затрымала за здымак зь бел-чырвона-белым сьцягам на фоне адміністрацыі раёну.
Твары беларускіх палітвязьняў Ігара Лосіка, Марфы Рабковай і Марыі Калесьнікавай зьявіліся на магістральных вуліцах Прагі на вялікіх білбордах з тэгам #Belarus Heroes.
Пра гэта Свабодзе заявіла Алена Анісім, пераабраная старшыня Таварыства й ТБМ, на зьезьдзе Таварыства беларускай мовы 18 кастрычніка.
У сувязі з заявай уладаў аб правядзеньні канстытуцыйнай рэформы беларускія праваабарончыя арганізацыі выступілі з супольным зваротам.
Ірына Рамалійская з тэлеканалу «Настоящее время» пагаварыла зь Веранікай Цапкалай, адной зь ляўрэатак сёлетняй прэміі імя Сахарава.
На плошчы Незалежнасьці каля Дома ўраду рабочыя разьбіраюць сцэну, якую ўстаўлёўвалі ўчора. «Такое ўказаньне», — скаказалі яны.
Паводле Пуціна, Лукашэнка ня меў іншай магчымасьці, як выбраць захаваньне дзеяздольнасьці эканомікі. Расея з прычыны эканамічнай моцы магла дазволіць сабе зрабіць прыярытэтам захаваньне жыцьцяў людзей.
Доктара гістарычных навук Алеся Смаленчука аштрафавалі на 270 рублёў у судзе Ленінскага раёну Горадні 23 кастрычніка.
Сярод прычын — нежаданьне людзей і каранавірус.
Канстытуцыйны суд Польшчы прызнаў антыканстытуцыйнымі палажэньні аб спыненьні цяжарнасьці пры цяжкіх пашкоджаньнях плоду. За такое рашэньне 22 кастрычніка прагаласавалі 11 з 13 судзьдзяў.
На свабоду пасьля 15-дзённага арышту выйшаў 27-гадовы Мікіта Ігнацюк, які 4 кастрычніка сфатаграфаваўся з гідрантам ад вадамёта.
Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў заявіў, што дачыненьні Пуціна і Лукашэнкі — не галоўнае.
Саюз беларускіх пісьменьнікаў і ПЭН-цэнтар 22 кастрычніка выступілі з супольнай заявай, у якой асудзілі рэпрэсіі супраць свабоды думкі і творчасьці.
«I stand with the woman of Belarus. Я падтрымліваю беларускіх жанчын», — кажуць у відэазвароце былая Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан, былая прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце і эўракамісар Вера Юрава.
Увечары 21 кастрычніка невялікая група случакоў усклала кветкі да мэмарыялу ахвярам слуцкага гета, але выступіць з прамовамі ім не дазволіла мясцовая міліцыя, паведамляе газэта «Новы час».
22 кастрычніка праваабарончая група «Рэпартэры бязь межаў» афіцыйна завярнулася да Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з заклікам асудзіць «беспрэцэдэнтны ціск» на журналістаў і цэнзуру ў Беларусі ў сувязі з падзеямі пасля прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні.
У блізкім да прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі Тэлеграм-канале «Пул Первого» зьявіўся анонс праўладнага мітынгу 25 кастрычніка.
РФ ня ўмешваецца ў падзеі ў Беларусі і разьлічвае, што гэтак жа паступяць іншыя краіны, даўшы беларусам самім разабрацца ў сытуацыі, заявіў сёньня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, інфармуе Інтэрфакс.
Пра што сьведчаць вынікі сацыялягічнага апытаньня, праведзенага ў Беларусі брытанскім Chatham House? Ці падтрымліваюць гараджане-беларусы пратэсты, якія доўжацца ўжо больш за 2 месяцы? Як яны ставяцца да бел-чырвона-белага сьцяга, Расеі і Эўразьвязу?
Святлана Ціханоўская, якая сёньня знаходзіцца зь візытам у сталіцы Даніі Капэнгагене, выказала падзяку за прэмію, адзначыўшы, што ўсе ўзнагароды, якія яна атрымлівае, насамрэч адрасаваныя беларускаму народу.
У адкрытым лісьце 16 дэпутатаў парлямэнту Швайцарыі ад розных партый зьвярнуліся да міністра юстыцыі, міністра ўнутраных спраў і генэральнага пракурора Беларусі з патрабаваньнем вызваліць грамадзянку Швайцарыі Натальлю Гершэ, якая знаходзіцца ў зьняволеньні.
Доступ да сайта NN.by не адновяць. У адказ на просьбу «Нашай Нівы» разблякаваць сайт міністар інфармацыі Ігар Луцкі назваў новыя прычыны для блякаваньня сайту.
Сэнат літоўскага Ўнівэрсытэту імя Вітаўта Вялікага (УВВ) прысвоіў ляўрэатцы Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлане Алексіевіч званьне ганаровага доктара, паведаміў унівэрсытэт у чацьвер.
Дома ў Марфы трое катоў, сама яна амаль дзесяць гадоў дапамагае аднаму з прыватных прытулкаў у Менску. Як расказаў муж Марфы Вадзім Жаромскі, у першым лісьце зь вязьніцы дзяўчына запытала, ці не пакрыўдзілі сілавікі яе гадаванцаў, калі ў кватэры праходзіў ператрус.
Саюзная дзяржава, як і Незалежнасьць, — гэта тэмы ня тактыкі, а стратэгіі. Тактыкай дасягаюцца прамежкавыя задачы, стратэгіяй — канчатковыя мэты.
Судзьдзя Канстытуцыйнага суду Аляксандар Марыскін зрабіў сёньня заяву, зь якой вынікае, што беларусы могуць аказацца з новай Канстытуцыяй і без правядзеньня рэфэрэндуму.
Раніцай 22 кастрычніка ў Баранавічы выехала калёна аўтазакаў з затрыманымі
Сёлетнюю праваабарончую прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава прысудзілі беларускай апазыцыі, прадстаўленай Каардынацыйнаю радаю.
Абстаноўка вакол «саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі» складваецца няпростая і саюзьнікам неабходна разам рэагаваць на выклікі. Пра гэта 22 кастрычніка заявіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з дырэктарам Службы зьнешняй выведкі Расеі Сяргеем Нарышкіным.
Чатырох з шасьці журналістаў, арыштаваных пасьля затрыманьня пераважна ў мінулыя выходныя, перавялі з ізалятара ў Менску ў Баранавічы.
У Менск сёньня раніцай прыляцеў дырэктар Службы зьнешняй выведкі Расеі (СВР) Сяргей Нарышкін. Пра гэта паведаміў Tut.by з спасылкай на сваю крыніцу.
Зьявілася інфармацыя, што імя зьніклага напярэдадні паэта Дзьмітрыя Строцава знайшлося ў сьпісах затрыманых Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна. Пра гэта напісала ў фэйсбуку яго дачка Аляксандра Строцава.
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка не прагназуе радыкальнай люстрацыі ў выпадку прыходу апазыцыі да ўлады. Ён абяцае, што тыя, хто ня зьдзейсьніў крымінальных злачынстваў, застануцца на дзяржаўнай службе.
Пра што сказалі чальцы прэзідыюму Каардынацыйнай Рады і дарадца Ціханоўскай на прэсавай канфэрэнцыі? Навошта Радзе і Ціханоўскай эканамічная праграма, якую агучыў Алесь Аляхновіч? Якія шанцы на посьпех ультыматуму Ціханоўскай і якія наступствы ён ужо мае?
Яму пагражае яшчэ да 15 дзён арышту на дадатак да 26, на якія ён ужо асуджаны.
21 кастрычніка ў пінскі дабрачынны фонд «Палеская дабрыня» прыйшлі зь ператрусам сілавікі, паведаміў сайту Reform.by валянтэр арганізацыі Руслан Гусейнаў.
Кантракт на пастаўкі дацкага газу 21 кастрычніка падпісалі польскі канцэрн PGNiG і дацкая кампанія Ørsted.
Дакумэнт распрацаваны Эканамічнай групай Каардынацыйнай рады на аснове шырокага кансэнсусу беларускіх (і шэрагу замежных) эканамістаў, паведамляюць у прэсавай службе рады.
Прэзыдэнт Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў даручыў ураду ў трохмесячны тэрмін стварыць працоўную групу, распрацаваць і ўнесьці ў адміністрацыю прэзыдэнта «дарожную мапу» для поўнага пераходу на ўзбэцкі альфабэт, заснаваны на лацінцы.
Аляксандар Курбан, які на глыбіні 400 мэтраў прыкаваў сябе на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту, 21 кастрычніка атрымаў пасылку ад беларускай дыяспары з Амэрыкі.
Загрузіць яшчэ