Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Латвія і Эстонія таксама адклікаюць сваіх амбасадараў зь Беларусі


Ілюстрацыйнае фота. Сьцягі Латвіі і Эстоніі
Ілюстрацыйнае фота. Сьцягі Латвіі і Эстоніі

Амбасадар Латвіі Эйнарс Сэманіс і амбасадар Эстоніі Мэрыке Кокаеў адкліканыя зь Беларусі ў свае сталіцы для кансультацый, у найбліжэйшыя дні яны зьедуць зь Менску. Пра гэта Tut.by паведамілі інфармаваныя крыніцы.

Раней зь Беларусі зьехалі амбасадары Польшчы, Літвы і Нямеччыны. Выклік амбасадараў у свае сталіцы для кансультацый зьвязаны з дыпляматычным скандалам, які разгарэўся 2 кастрычніка. Тады беларускае МЗС запатрабавала ад дыпляматычных прадстаўніцтваў Польшчы і Літвы істотна скараціць колькасьць супрацоўнікаў. Таксама амбасадараў Беларусі ў гэтых краінах адклікалі ў Менск.

5 кастрычніка кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус паведаміў аб адклiканьнi свайго амбасадара ў Беларусі. Сьледам аналягічную заяву зрабіў кіраўнік МЗС Польшчы Зьбігнеў Раў, які адзначыў, што ў каардынацыі з Эўрапейскай службай вонкавых сувязяў прынята рашэньне адклікаць і некаторых іншых паслоў, акрэдытаваных у Беларусі.

«Патрабаваньне ўладаў Беларусі, каб Польшча і Літва значна скарацілі дыпляматычную прысутнасьць у Менску, выклікае шкадаваньне і зьяўляецца контрапрадуктыўным. Спробы зрабіць мішэнямі асобныя краіны Эўразьвязу ня здолеюць парушыць нашае адзінства. Мы па-ранейшаму заклікаем беларускія ўлады спыніць гвалт і рэпрэсіі, вызваліць затрыманых мірных дэманстрантаў і палітвязьняў, паважаць свабоду СМІ і грамадзянскую супольнасьць», — гаворыцца ў заяве прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі.

Там таксама заклікалі неадкладна пачаць усеагульны нацыянальны дыялёг дзеля забесьпячэньня сувэрэннай, дэмакратычнай і квітнеючай будучыні краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG