Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя і Нямеччына падрыхтавалі санкцыі супраць Расеі праз Навальнага


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Парыж і Бэрлін падрыхтавалі санкцыі ў дачыненьні да Расеі з прычыны атручваньня Аляксея Навальнага. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве міністэрстваў замежных спраў Францыі і Нямеччыны.

Новыя санкцыі ў дачыненьні да Расеі з прычыны атручваньня Аляксея Навальнага закрануць расейскіх чыноўнікаў, але не закрануць газаправод «Паўночны паток-2». Пра гэта піша Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы. Паводле зьвестак агенцтва, лідэры ЭЗ, у тым ліку кіраўніцтва Нямеччыны, лічаць, што менавіта Масква адказная за ўжываньне яду «Навічок» супраць Навальнага. Гэта парушае нормы Арганізацыі па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ).

Bloomberg паведамляе, што Нямеччына мае прэтэнзіі да Масквы з прычыны кібэратакі на кампутарную сыстэму Бундэстагу ў 2015 годзе — у гэтай атацы падазраюць расейскіх хакераў. Акрамя таго, Нямеччына лічыць, што расейская выведка датычная да забойства ў Бэрліне былога чачэнскага палявога камандзіра Зэлімхана Гангашвілі ў 2019 годзе. Масква ўсе абвінавачаньні абвяргае.

Абмежаваньні не закрануць «Паўночны паток-2», сьцьвярджаюць крыніцы. Пры гэтым санкцыі будуць не такія сур’ёзныя, як пасьля атручваньня былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі ў 2018 годзе ў Солсбэры. Тады Вялікая Брытанія і іншыя эўрапейскія краіны масава выслалі расейскіх дыпляматаў.

Паводле зьвестак Reuters, санкцыі супраць Расеі будуць абмяркоўвацца на наступным тыдні, на сустрэчы кіраўнікоў МЗС дзяржаваў ЭЗ.

Навальны лічыць вінаватым у сваім атручваньні прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Разам з тым апазыцыянэр заклікаў не называць магчымы санкцыйны сьпіс ягоным імем. Па словах Навальнага, абмежаваньні павінны закранаць людзей з найбліжэйшага атачэньня расейскага прэзыдэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG