Пра гэта паведаміў прадстаўнік БАЖ Барыс Гарэцкі.
Пакуль гэты статус прыпынены на 3 месяцы. На пазоў Міністэрства інфармацыі суд разгледзіць пытаньне аб пазбаўленьні статусу цалкам.
1 кастрычніка «Беларуская асацыяцыя журналістаў» і рэдакцыі незалежных мэдыя выступілі з супольнай заявай у сувязі зь ціскам на партал Tut.by і абмежаваньнем доступу да незалежных сайтаў.
«Ціск на Tut.by і абмежаваньне доступу да незалежных сайтаў, якое таксама ажыцьцяўлялася па рашэньнях Міністэрства інфармацыі, зьяўляюцца грубым парушэньнем свабоды выказваньня думкі, якую гарантуе Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.
Перашкоды ў дзейнасьці найбольш папулярных СМІ ў Беларусі ня толькі парушаюць свабоду журналісцкай дзейнасьці, але і абмяжоўваюць права кожнага на атрыманьне інфармацыі пра сытуацыю ў краіне, дэманструюць пагарду да грамадзян краіны», — гаворыцца ў заяве.
У ёй БАЖ і рэдакцыі СМІ
- заклікаюць Міністэрства інфармацыі адклікаць пазоў аб спыненьні выпуску сеткавага выданьня «Tut.by» і адмяніць рашэньне аб прыпыненьні яго выпуску;
- патрабуюць адмены рашэньня аб абмежаваньні доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, якія асьвятлялі сацыяльна-палітычныя праблемы ў Беларусі, а таксама адмены перашкодаў у выпуску і распаўсюдзе незалежных друкаваных СМІ;
- выступаюць за неадкладнае спыненьне перасьледу журналістаў і СМІ за іх прафэсійную дзейнасьць і за безумоўную адмену неканстытуцыйных абмежаваньняў свабоды слова ў Беларусі.