Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз настойвае на дыялёгу ўладаў і апазыцыі ў Беларусі


Шарль Мішэль
Шарль Мішэль

Эўрапейскі зьвяз дамагаецца ад беларускіх уладаў спыненьня рэпрэсій супраць насельніцтва і пакараньня вінаватых у іх, а таксама пачатку дыялёгу з апазыцыяй пры магчымым садзейнічаньні з боку АБСЕ, паведамляе «​Інтэрфакс».

Такую заяву зрабіў кіраўнік Эўрапейскай рады Шарль Мішэль, камэнтуючы рашэньні саміту ЭЗ.

«Перш за ўсё, мы павінны пакласьці канец рэпрэсіям і гвалту над апазыцыяй і насельніцтвам краіны», — сказаў Мішэль, выступаючы ў аўторак у Эўрапарлямэнце.

Паводле Мішэля, ЭЗ хоча, каб «беларускі народ сам вызначаў сваю будучыню, без ўмяшаньня звонку. Гэта азначае інклюзіўны дыялёг на нацыянальным узроўні, дыялёг, якому можа спрыяць АБСЭ», - заявіў кіраўнік Эўрапейскай рады.

Ён падкрэсьліў, што «тыя, хто вінаваты ў парушэньнях, павінны панесьці адказнасьць».

«Рады прыняла рашэньне ўвесьці санкцыі зь неадкладным выкананьнем», — сказаў Мішэль. Ён нагадаў, што гэтая пазыцыя ў справе Беларусі ўзгоднена Эўрапейскай радай на пасяджэньні 1 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG