Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі дызайнэр склаў граф палітвязьняў Беларусі. Цяпер іх 77


Палітвязьні Мікола Статкевіч і Сяргей Ціханоўскі, архіўнае фота.
Палітвязьні Мікола Статкевіч і Сяргей Ціханоўскі, архіўнае фота.

У камэнтары да інтэрактыўнай выявы Ігар Яноўскі дызайнэр адзначае, што з пачатку прэзыдэнцкай кампаніі колькасьць палітычных зьняволеных у Беларусі вырасла з трох да 77.

Граф ён абяцае абнаўляць, грунтуючыся на матэрыялах праваабарончага цэнтру «Вясна». Палітвязьні згрупаваныя паводле абвінавачаньняў, пазначаны час, адбыты за кратамі, ёсьць адрасы для лістоў.

Ігар Яноўскі, інфармацыйны дызайнэр зь Менску, спэцыялізуецца на візуалізацыі зьвестак: як для аналітыкі, так і для апавяданьня гісторыяў. Граф пра палітвязьняў стаў яго першым палітычным праектам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG