Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў на свабоду палітвязень Сьвятаслаў Барановіч


Сьвятаслаў Барановіч
Сьвятаслаў Барановіч

Сьвятаслаў Барановіч выйшаў сёньня на волю з жодзінскай турмы пасьля трох гадоў зьняволеньня.

Пра гэта Свабодзе паведамілі ў Праваабарончым цэнтры «Вясна».

Хто такі Барановіч і за што яго асудзілі?

​Сьвятаслаў Барановіч 12 сакавіка быў асуджаны судом у Менску на 3 гады зьняволеньня за гвалт супроць міліцыянта. Сваю віну прызнаў часткова. Паводле Барановіча, ён думаў, што ўжывае сілу супроць хулігана, які напаў на ўдзельнікаў «маршу недармаедаў».

У 2011 годзе Сьвятаслаў Барановіч ужо быў асуджаны за Плошчу. Тады яму прысудзілі 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў месцы зьняволеньня паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году. Да суду Сьвятаслаў Барановіч адбыў некалькі месяцаў за кратамі, праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG