Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рашэньне Менску выслаць дыпляматаў Польшчы і Літвы шкодзіць дыялёгу з ЭЗ, — Бурэль


Жузэп Бурэль
Жузэп Бурэль

Кіраўнік замежнапалітычнай службы ЭЗ Жузэп Бурэль у распаўсюджанай у нядзелю заяве пракамэнтаваў рашэньне ўладаў Беларусі скараціць дыпляматычную прысутнасьць Польшчы і Літвы пасьля ўвядзеньня санкцый ЭЗ супраць афіцыйнага Менску.

«Патрабаваньне Менску, каб Польшча і Літва адклікалі сваіх паслоў і істотна скарацілі свае дыпмісіі ў Беларусі, неабгрунтаванае і вартае жалю. Яно ідзе супраць лёгікі дыялёгу і будзе яшчэ глыбей ізаляваць улады ў Менску», – заявіў Бурэль.

Паводле эўрачыноўніка, спробы беларускіх уладаў атакаваць пэўныя краіны – чальцы ЭЗ не прывядуць да паслабленьня адзінства эўрасупольнасьці.

«Эўразьвяз працягвае падтрымліваць дэмакратычнае права беларускага народу выбіраць свайго прэзыдэнта з дапамогай новых свабодных і справядлівых выбараў бяз вонкавага ўмяшаньня». – гаворыцца ў заяве кіраўніка замежнапалітычнай службы ЭЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG