Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталіцу Нагорнага Карабаху Стэпанакерт абстралялі ракетамі


У Сьцепанакерце сёньня, 4 кастрычника
У Сьцепанакерце сёньня, 4 кастрычника

Кіраўніцтва Нагорнага Карабаху паведаміла ў нядзелю, што грамадзянскія аб’екты Стэпанакерту былі атакаваныя ракетамі вайскоўцаў Азэрбайджану, паведамляе агенцтва DPA.

Лідэр Нагорнага Карабаху Араік Аруцюньян паведаміў пра абстрэл Стэпанакерту ў Twitter, але ня даў ніякіх падрабязнасьцяў.

Аруцюнян прыгразіў у адказ атакаваць вайсковыя аб’екты ў буйных гарадах Азэрбайджану і папярэдзіў людзей, якія там жывуць, што ім варта зьехаць, «каб пазьбегнуць немінучых страт».

Азэрбайджанская армія, у сваю чаргу, паведаміла пра моцны артылерыйскім абстрэле вёсак і гарадоў на сваёй тэрыторыі, у тым ліку пра ахвяры.

Сусьветныя дзяржавы заклікаюць да спыненьня агню паміж Азэрбайджанам і Армэніяй зь мінулай нядзелі, калі баявыя дзеяньні ў рэгіёне ўпершыню аднавіліся.

Паводле армянскіх крыніц, колькасьць загінулых у выніку баявых дзеяньняў у рэгіёне, дзе пражывае каля 145 000 чалавек, перавысіла 200, у той час як у Азэрбайджане зусім нядаўна было заяўлена, што 19 мірных жыхароў былі забітыя і 60 параненыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG