Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністар Армэніі Пашыньян зьвярнуўся да нацыі


Нікол Пашыньян
Нікол Пашыньян

Прэмʼер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян выступіў са зваротам да нацыі. Ён назваў цяперашнія падзеі, «магчыма, самым вырашальным момантам» у шматтысячагадовай гісторыі армянскага народу.

Пашыньян казаў пра сотні танкаў і баявых машын пяхоты, дзясяткі самалётаў і сотні тысяч салдатаў пяхоты, якія ўдзельнічаюць у баях.

Кіраўнік ураду Армэніі таксама казаў і пра тое, што Азэрбайджан карыстаецца падтрымкай з боку Турэччыны. Паводле яго слоў, у канфлікт уцягнутыя сырыйскія найміты і тэрарысты, а кіруюць баявымі дзеяньнямі прыкладна 150 высокапастаўленых турэцкіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца на камандных пунктах азэрбайджанскай арміі.

Баі за Нагорны Карабах паміж Армэніяй і Азэрбайджанам аднавіліся 27 верасьня пасьля таго, як Азэрбайджан пачаў маштабную вайсковую апэрацыю на лініі судакрананьня, заявіўшы пра «контранаступ» для «стрымліваньня баявой актыўнасьці ўзброеных сілаў Армэніі і забесьпячэньня бясьпекі цывільнага насельніцтва». Згодна з інфармацыяй МЗС Армэніі, армія Азэрбайджану бамбуе населеныя пункты, у тым ліку і сталіцу непрызнанай рэспублікі Сьцепанакерт.

Нагорны Карабах і сем прылеглых да яго раёнаў Азэрбайджану былі захопленыя сэпаратыстамі і абвешчаныя незалежнымі падчас збройнага канфлікту 1988–1994 гг. Тады з абодвух бакоў загінулі ня менш за 30 тысяч чалавек, сотні тысяч сталі ўцекачамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG