Як піша заснавальнік выданьня Пятро Кузьняцоў, затрыманая відэакарэспандэнтка сайту «Сильные новости» Надзея Пужынская.
Яна цяпер у Савецкім РУУС. Паводле якога артыкулу вінавацяць раней затрыманых галоўную рэдактарку Ганну Якштас і яе мужа, карэспандэнта Дзяніса Якштаса, па-ранейшаму не вядома. Яны ўжо дзень за кратамі, чакаюць суду ў панядзелак. Іхныя дзеці знаходзяцца ў саякоў.