Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нам сорамна за сваё бясьсільле». Расейскія грамадзкія арганізацыі і рухі падтрымалі беларусаў


Ілюстрацыйнае фота. Марш пратэсту ў Менску 27 верасьня
Ілюстрацыйнае фота. Марш пратэсту ў Менску 27 верасьня

Тэкст звароту зьявіўся 3 кастрычніка на сайце Маскоўскай Хэльсынскай групы. «Мы падзяляем каштоўнасьці, за якія вы змагаецеся. Мы салідарныя з вамі і верым у вас», — гаворыцца ў ім.

«Уся тая Расея, якая да сёньняшняга дня здолела захаваць розум і гонар ва ўмовах шматгадовага ціску на асноўныя правы і свабоды і масіраванага ўзьдзеяньня гіганцкай прапагандысцкай машыны, якая пакінула далёка ззаду савецкі агітпроп, — з вамі і за вас», — гаворыцца ў звароце.

Падпісанты звароту адзначаюць, што «з жахам і болем адчуваюць сваё бясьсільле, немагчымасьць дапамагчы» беларусам, выдатна разумеюць недастатковасьць усіх сваіх намаганьняў, і што цяпер «менавіта гэтае пачуцьцё — сапраўдная прычына маўчаньня многіх расейцаў: нам сорамна за сваё бясьсільле».

«Вам, якія сталі моцнымі, сёньня цяжка зразумець наша бясьсільле. Пакуль мы ня ў сілах паўплываць на наш урад, які ганебна прызнаў легітымнасьць дыктатара і фактычна спрыяе ўтрыманьню яго ва ўладзе. Наш урад даўно разарваў сувязь паміж уладай і грамадзянскай супольнасьцю і ставіцца да яго, як да ўнутранага ворага», — гаворыцца ў звароце, аўтары якога выказваюць спадзяваньне, што «быць можа, прыклад братняга беларускага народу абудзіць Расею ад летаргіі».

«Але вы павінны ведаць: дэмакратычная Расея катэгарычна выступае супраць падтрымкі, якую аказвае расейскае кіраўніцтва Аляксандру Лукашэнку. І, само сабой зразумела, мы ня станем маўчаць, калі наш урад паспрабуе распачаць якія-небудзь дзеяньні, накіраваныя на зьнішчэньне або парушэньне незалежнасьці і сувэрэнітэту Беларусі», — гаворыцца ў звароце.

Зварот падпісалі 102 удзельнікі розных расейскіх грамадзянскіх рухаў і арганізацый, у прыватнасьці, кіраўнікі і чальцы такіх арганізацый, як

  • Цэнтар разьвіцьця дэмакратыі і правоў чалавека,
  • Расейскі дасьледчы цэнтар па правах чалавека,
  • маскоўскі Інстытут правоў чалавека,
  • Незалежная псыхіятрычная асацыяцыі Расеі,
  • Сахараўскі цэнтар,
  • Партыя народнай свабоды (ПАРНАС),
  • Праваабарончая рада Санкт-Пецярбургу,
  • Міжнародная калегія адвакатаў «Санкт-Пецярбург»,
  • камітэт «Грамадзянскае садзейнічаньне»,
  • Іркуцкая рэгіянальная праваабарончая арганізацыя «Сібір без катаваньняў»,
  • фонд «Грамадзкі вэрдыкт»,
  • Цэнтар садзейнічаньня рэформе крымінальнага правасудзьдзя

і інш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG