Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўную рэдактарку парталу «Сильные Новости» і яе мужа пакінулі пад вартай да суду. Дзеці ў сваякоў


Галоўны рэдактар парталу «Сильные новости» Ганна Якштас.
Галоўны рэдактар парталу «Сильные новости» Ганна Якштас.

Ганну і Дзяніса Якштасаў (галоўнага рэдактара парталу «Сильные Новости» і яе мужа — супрацоўніка парталу) зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня да суду.

Пра гэта Свабодзе паведаміў Пятро Кузьняцоў, дырэктар установы «Цэнтар рэгіянальнага разьвіцьця Гомельскі Дэмакратычны Форум». Гэтая ўстанова — уласьнік «Сильных Новостей».

Як чакаецца, суд над імі адбудзецца ў панядзелак.

І на Ганну, і на Дзяніса склалі пратакол па артыкуле 23.34 КаАП — удзел у несанкцыянаванай акцыі. Яны прысутнічалі на акцыях, але ў якасьці журналістаў. Іх непаўналетнія дзеці засталіся са сваякамі.

У Гомлі раніцай 3 кастрычніка затрымалі галоўнага рэдактара сайта «Сильные новости» Ганну Якштас і яе мужа Дзяніса, які таксама працуе ў рэдакцыі. У іхным доме прайшоў ператрус. Як паведаміла маці Дзяніса, з хаты забралі ўсю тэхніку, а Ганну і Дзяніса адвезьлі ў РАУС.

«Сильные новости» — найбольш папулярны ў гомельскім рэгіёне партал навінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG