Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найлепшы беларускі тэнісіст Самсонаў: Я супраць любой формы гвалту


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

«Мы не павінны дапусьціць, каб грамадзяне нашай краіны былі настроены адзін супраць аднаго» — заявіў найлепшы беларускі спартовец у настольным тэнісе Ўладзімер Самсонаў. Цяпер ён жыве ў Чарнагорыі.

БелаПАН цытуе яго словы з інтэрвію прэсавай службе Фэдэрацыі настольнага тэнісу:

«Заўсёды лічыў, што павінен прадстаўляць маю краіну праз спорт. І спадзяюся гэта рабіць як мага даўжэй і як мага лепш. На жаль, спорт, які павінен аб’ядноўваць, сёньня вельмі палітызаваны. Часам бяскрыўдныя словы могуць быць выкарыстаныя для распальваньня канфлікту. Вядома, я супраць любой формы гвалту. Мы не павінны дапусьціць, каб грамадзяне нашай краіны былі настроеныя адзін супраць аднаго», — сказаў ён.

«Спадзяюся, што будзе выбудаваны дыялёг і знойдзены нейкі кампраміс. Беларусь мне заўсёды здавалася астраўком спакою, спадзяюся, такой яна і застанецца», — дадаў Самсонаў.

16 верасьня Ўладзімер Самсонаў быў абраны віцэ-прэзыдэнтам Эўрапейскага саюзу настольнага тэнісу. Спартовец тройчы заваёўваў мэдалі чэмпіянатаў сьвету, тры разы выйграваў Кубак сьвету ў адзіночным разрадзе, мае 16 мэдалёў чэмпіянатаў Эўропы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG