Сёньня адбылася тэлефонная гутарка паміж прэзыдэнтам Армэніі Армэнам Саркісьянам і Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэсавую службу Лукашэнкі.
Паводле агенцтва, размова адбылася з ініцыятывы армянскага боку.
БелТА адзначае, што Лукашэнка ў размове абверг інфармацыю, паводле якой Беларусь нядаўна ажыцьцяўляла пастаўкі ў Азэрбайджан грузаў вайскова-тэхнічнага прызначэньня.
«У размове быў дадзены выразны адказ на дадзеную фэйкавую інфармацыю — апошнія паўгода па лініі ВПК ніякіх паставак вайсковых грузаў ні Азэрбайджану, ні Армэніі не ажыцьцяўлялася», — цытуе БелТА прэсавую службу Лукашэнкі.