Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці школьніка затрымалі пра крымінальнай справе аб «масавых беспарадках» 10 жніўня


Берасьце, 10 жніўня.
Берасьце, 10 жніўня.

Супрацоўнікі 6-га ўпраўленьня ГУБАЗіК МУС па Берасьцейскай вобласьці затрымалі 16-гадовага школьніка па падазрэньні ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» па арт. 293 Крымінальнага кодэкса, паведамляе УУС Берасьцейскага аблвыканкама.

Таксама міліцыя вобласьці паведаміла, што «на днях» быў затрыманы ў межах гэтай справы 37-гадовы таксіст без беларускага грамадзянства.

Пры гэтым Праваабарончаму цэнтру «Вясьне» вядома, што Цімура Рызапура, якога 10 жніўня падстрэлілі сілавікі пяць разоў гумавымі кулямі, утрымліваюць пад вартай ужо месяц.

«На днях устаноўленыя і затрыманыя актывісты беспарадкаў, якія прайшлі 10 жніўня ў абласным цэнтры. Так, 16-гадовы навучэнец 11 кляса адной са школ Берасьця, кінуў у бок міліцыянтаў бутэльку», — піша ведамства.

Пры гэтым не паведамляецца, якая прыменена мера стрыманьня да непаўнагадовага і ці прад’яўлена яму абвінавачваньне.

Таксама УУС Берасьцейскага аблвыканкама паведамляе, што на «на днях устаноўлены і затрыманы» 37-гадовы грамадзянін Азербайджану.

Ён таксама зьяўляецца фігурантам крымінальнай справы аб «масавых беспарадках» 10 жніўня.

«Вясьне» вядома, што 37-гадовы таксіст Цімур Рызапур быў затрыманы яшчэ месяц таму, 30 верасьня. Яго ўтрымліваюць у брэсцкім СІЗА № 7. Увечары 10 жніўня, калі ён вяртаўся з працы дадому, яго падстрэлілі гумовымі кулямі пяць разоў.

Сьледчы тлумачыць выбар меры стрыманьня ў выглядзе арышту тое, што ў Цімура Рызапура няма беларускага грамадзянства, нягледзячы на тое, што ў яго ёсьць від на жыхарства і ён жыве ў Беларусі ўжо каля 23 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG