Рабочыя аднаго з цэхаў Беларускага аўтамабільнага заводу ў Жодзіне 30 кастрычніка адмовіліся прыступіць да працы праз звальненьне трох страйкоўцаў.
У сувязі з абвастрэньнем сытуацыі ў Беларусі і значнай колькасьцю рэпрэсаваных дырэктар стыпэндыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага, параіўшыся зь дзяржаўнымі і ўнівэрсытэцкімі ўладамі, прыняў рашэньне аб дадатковым наборы.
Больш за 60 супрацоўнікаў Акадэміі мастацтваў, у тым ліку прарэктар па вучэбнай рабоце Алена Бохан, у адкрытым лісце запатрабавалі аднавіць студэнтаў, адлічаных з гэтай ВНУ.
Звольненая выкладчыца Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту Натальля Дуліна знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна. Паводле мужа, яна застанецца за кратамі да суду.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што да ўдзельнікаў пратэстаў будуць ужывацца жорсткія меры. Фрагмэнт яго выступу перад супрацоўнікамі МУС апублікаваў праўладны тэлеграм-канал «Пул Первого».
Віктар Кучынскі, давераная асоба кандыдата Аляксандра Лукашэнкі на першых прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году, а пасьля ягоны памочнік па асаблівых даручэньнях.
Замена работнікам, якія страйкуюць на найбуйнейшым горадзенскім хімічным прадпрыемстве, мае прыехаць на завод з 2 лістапада. Пра гэта паведамляе страйкам «Азоту». Паводле інфармацыі страйкаму, прыедуць супрацоўнікі іншых прадпрыемстваў канцэрну «Белнафтахім»: Гомельскага хімічнага заводу і «Магілёўхімвалакна».
Вядомы горадзенскі фатограф, кандыдат гістарычных навук Сяргей Марозаў звальняецца з горадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы, дзе працаваў 10 гадоў.
Два дні ў жодзінскім гарадзкім судзе разглядалі справу 75-гадовай Іраіды Міско паводле фактаў яе ўдзелу ў «масавых мерапрыемствах». На фатаздымку з доказавага арсэналу праваахоўнікаў Іраіда Васільеўна трымае ў руцэ пасьцілу бел-чырвона-белага колеру.
30 кастрычніка ў 17.00 берасьцейскія лекары Руслан Брынчук і Віктар Клімовіч выйшлі з плякатам «Звальняючы лекараў, скарачаеце жыцьці» да скрыжаваньня праспэкту Машэрава і бульвара Касманаўтаў.