Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі прайшлі выбары ў парлямэнт. У экзыт-полах наперадзе кіроўная «Грузінская мара»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Грузіі 31 кастрычніка прайшлі выбары ў парлямэнт. Паводле першых вынікаў экзыт-полаў, наперадзе кіроўная партыя «Грузінская мара», але пакуль невядома, ці атрымае яна большасьць у парлямэнце.

Грузінскія тэлекампаніі публікуюць першыя вынікі экзыт-полаў пасьля закрыцьця выбарчых участкаў:

Дадзеныя экзыт-полу, праведзенага кампаніяй IPSOS на замову каналу «Мтавары архі»:

  • «Грузінская мара — дэмакратычная Грузія» — 41%
  • «Адзіны нацыянальны рух — Сіла ў адзінстве» (партыя Міхэіла Саакашвілі) — 33%
  • «Бакрадзэ, Угулава, Бакерыя — Эўрапейская Грузія» — 5%
  • «Лэло — Мамука Хазарадзэ» — 4%
  • «Гіоргі Вашадзэ — Стратэгія Ахмашэнэбэлі» — 3%
  • «Гірчы» (гэтая партыя выступае за легалізацыю марыхуаны) — 3%

Зьвесткі экзыт-полу, праведзенага кампаніяй Public Opinion Strategies на замову тэлекампаніі «Імэдзі»:

  • «Грузінская мара — дэмакратычная Грузія» — 55%
  • «Адзіны нацыянальны рух — Сіла ў адзінстве» — 23%
  • «Бакрадзэ, Угулава, Бакерыя — Эўрапейская Грузія» — 3%
  • «Лэло — Мамука Хазарадзэ» — 3%
  • «Альянс патрыётаў» — 3%
  • «Гіоргі Вашадзэ — Стратэгія Ахмашэнэбэлі» — 3%
  • «Гірчы» — 3%

Паводле ЦВК Грузіі: яўка на парлямэнцкіх выбарах да 12:00 склала 19,41%. Зарэгістравана больш за 3,5 млн выбарнікаў, у тым ліку больш за 14 тысяч выбарнікаў за мяжой.

Парлямэнт 10-га скліканьня будзе абраны на тэрмін у чатыры гады. Ён будзе складацца з 150 месцаў: 120 дэпутатаў будуць абраныя паводле прапарцыйнай сыстэмы і 30 — паводле мажарытарнай. Усяго ў Грузіі было адкрыта 3 657 выбарчых участкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG