Беларускі фонд мэдычнай салідарнасьці дапаможа лекарам, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Фонд ставіць на мэце бараніць правы мэдыкаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій уладаў, і разьвіваць міжнароднае супрацоўніцтва па прафэсійнай лініі.
Каардынатарамі фонду выступілі лекарка Анастасія Піліпчык, якая кіравала аддзелам мэдычнага абслугоўваньня спартовых аб’ектаў фонду «Дырэкцыя II Эўрапейскіх гульняў 2019 году», і Андрэй Ткачоў — адзін з арганізатараў руху by_covid.
Паведамляецца, што фонд цесна супрацоўнічае з супольнасьцю беларускіх мэдыкаў «Белые халаты» і фондам BySOL. Яго дзейнасьць таксама падтрымліваюць прадстаўнікі беларускай дыяспары і дзелавых колаў па ўсім сьвеце.
Падрабязнасьці на старонцы фонду ў Фэйсбуку.