У Горадні марш у падтрымку страйкоўцаў-азотаўцаў скончыўся затрыманьнямі
АМАП разагнаў Марш падтрымкі рабочых заводу «Гродна Азот». Затрыманьні ішлі 10-15 хвілін. Бралі і мужчын, і жанчын. Колькасьць затрыманых невядомая.
АМАП разагнаў Марш у Горадні ў падтрымку страйкоўцаў «Азоту»
Праваабаронцы зьбіраюць сьпіс затрыманых у Горадні на маршы ў падтрымку страйкоўцаў «Азоту», і ў Менску на традыцыйным жаночым маршы і маршы людзей зь інваліднасьцю. Па стане на 16.50 вядомыя прозьвішчы 11 затырманых.
Затрыманьні ў Менску на Жаночым маршы
У Горадні пачаліся затрыманьні
У Горадні каля 100-150 сілавікоў у чорным пачалі затрыманьні. Бегаюць па дварах, перакрылі ўчастак праспэкту Касманаўтаў
Менск. На плошчы Якуба Коласа Жаночы марш завяршыўся і перафарматаваўся ў дэмарш
А 15.30 ўдзельніцы Жаночага маршу дайшлі да плошчы Якуба Коласа, дзе акцыя завяршылася. Пратэстоўцы згарнулі бел-чырвона-белую атрыбутыку.
Частка дэманстрантак адправіліся невялікімі групамі і ў адзіночку гуляць па цэнтры горада з кветкамі. Такім чынам, суботні марш традыцыйна перафарматавалі ў дэмарш. Улічваючы, што сёння адзначаецца Хэлоўін, некаторыя жанчыны апранутыя ў стылі ведзьмаў — у капелюшах і зь венікамі.
Сённяшні жаночы марш праводзіўся на знак салідарнасьці са страйкоўцамі. «Мы выходзім на марш заклікаць усіх далучыцца да нацыянальнага страйкавага руху і падтрымаць тых, хто ўжо страйкуе», — гаварылася ў анонсе акцыі.
Каля 200 гарадзенцаў рушылі расьцягнутай калёнай у бок «Гродна Азот»
У Горадні да прыпынку аўтавакзала пад'ехаў міліцэйскі аўтобус. Большасьць людзей сышла адтуль у накірунку «Гродна Азот». Затрыманьняў не відаць. Людзі павольна рухаюцца невялікімі групамі. Ім сыгналяць некаторыя машыны.
Жаночы Марш у Менску дайшоў да плошчы Якуба Коласа. Людзі разыходзяцца
Першыя затрыманьні на Жаночым маршы ў Менску
У Горадні ў раёне аўтавакзалу сабралося 100-150 чалавек
Яны стаяць без сьцягоў, плякатаў, лёзунгаў. Міліцыянты падыходзяць і размаўляюць зь імі. З аўтазаку гучыць музыка і папярэджаньні па-беларуску.
А 15-й гадзіне адсюль анансавалі марш у падтрымку страйкоўцаў. Пакуль маршу не відаць.
Яркія фота з маршу пратэсту ў Менску
Марш пратэсту ў Менску прыйшоў да плошчы Перамогі
Людзі скандуюць: «Ганьба ціхарам!», «Свабоду палітвязьням!» Помнік на плошчы Перамогі абгароджаны, дзяжурыць міліцыя. Марш вырашылі скончыць ля МДЛУ.
БелаПАН: У жаночым маршы ўдзельнічае 250 чалавек
Каля 250 удзельніц жаночага маршу працягваюць рухацца калёнай па левым баку праспэкта Незалежнасьці, паведамляе БелаПАН. А 15-й гадзіне яны праходзілі моста праз раку Сьвіслач, набліжаючыся да плошчы Перамогі.
Дэманстрантак падтрымліваюць кіроўцы машын. Недалёка ад скрыжаваньня праспэкта з вуліцай Янкі Купалы супрацоўнікі ДАІ ў суправаджэньні чатырох мікрааўтобусаў сілавікоў спынілі вадзіцеля, які сыгналіў удзельніцам маршу. Яго адвялі для разгляду ў машыну дарожна-патрульнай службы.
У адным з мікрааўтобусаў быў заўважаны камандзір менскага АМАПу Дзмітры Балабы.
Каля ГУМа ўдзельнікі маршу людзей з інваліднасьцю спынілі акцыю, жаночы марш працягваецца
На скрыжаваньні праспэкта Незалежнасьці з вуліцай Леніна ў Менску, каля ГУМа, удзельнікі маршу людзей з (не)абмежаванымі магчымасьцямі спынілі сваю акцыю.
Жаночы марш працягваецца. Дэманстранты дайшлі да Кастрычніцкай плошчы, скандуюць «Страйк!», «Пайшоў вон, ты і твой АМАП!».
Каля Дома афіцэраў — шмат мікрааўтобусаў з сілавікамі.
Падчас жаночага маршу ДАІ спыніла машыну, якая падтрымлівала ўдзельніц акцыі
Людзі на месцы пачалі зьбіраць грошы кіроўцу, але ён ад адмовіўся.
Фотагалерэя маршу пратэсту ў Менску
Менск. Калёна пратэстоўцаў каля цырку, пад’ехалі аўтобусы зь міліцыянтамі
З такімі плякатамі ішлі людзі на сёньняшнім маршы
Таймлапс калёны пратэстоўцаў у Менску. Як яна выглядае. ВІДЭА
Каля ГУМу калёна людзей з інваліднасьцю паварочвае на вуліцу Леніна, бо ўдзельнікі ня могуць спусьціцца ў пераход. Калёна жанчын рушыць далей па праспэкту.