Людзей затрымліваюць на праспэкце Касманаўтаў.
Каля 100-150 сілавікоў у шаломах бегаюць па дварах і затрымліваюць людзей, што ішлі падтрымаць супрацоўнікаў «Гродна-Азот».
200 горадзенцаў а 15.30 рушылі расьцягнутай калёнай у бок завода «Гродна-Азот». Іх падтрымлівалі аўтамабілісты, якія сыгналілі на знак салідарнасьці.