Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кара за сьцяг, штрафы за пратэсты да 2700 рублёў. Што ўлады хочуць зьмяніць ў Адміністрацыйным кодэксе


Кадар з пратэсту над баскетбалісткай Аленай Леўчанкай
Кадар з пратэсту над баскетбалісткай Аленай Леўчанкай

Праект зьмененага Кодэкса аб адміністрацыйных парушэньнях трапіў у Tut.by. У ім зрабілі больш жорсткай адказнасьць для пратэстоўцаў і ўвялі асобны артыкул пра незарэгістраваныя сьцягі.

За ўдзел у несанкцыянаванай акцыі

  • максымальны штраф павялічылі з 30 да 100 базавых велічыняў (да 2700 рублёў).

Для арганізатараў несанкцыянаванай акцыі

  • максымальны штраф павялічылі з 40 да 150 базавых велічыняў (да 4050 рублёў), а калі юрыдычная асоба — з 100 да 200 базавых (5400 рублёў).

За паўторны ўдзел

  • максымальны штраф павялічылі з 50 да 200 базавых,
  • максымальны арышт павялічылі з 15 да 30 дзён.

За ўдзел у акцыі за ўзнагароду

  • максымальны штраф павялічылі з 50 да 200 базавых.

За непадпарадкаваньне

  • максымальны штраф павялічылі з 50 да 100 базавых

30 дзён — максымальны тэрмін арышту, нават калі было некалькі правапарушэньняў.

Ва ўсіх згаданых артыкулах увялі дадатковы варыянт пакараньня — грамадзкія працы. Імі могуць пакараць на 8—64 гадзіны, але са згоды падсуднага.

Увялі новы артыкул — за незаконнае выкарыстаньне сьцягоў

Цалкам ягоная назва — «Незаконнае выкарыстаньне сьцягоў, вымпелаў, эмблемаў, выраб, распаўсюд плякатаў, эмблем і сымбаляў».

«Выкарыстаньне сьцягоў або вымпелаў, не зарэгістраваных ва ўсталяваным парадку,

а таксама плякатаў, эмблемаў і сымбаляў, зьмест якіх скіраваны на прычыненьне шкоды грамадзкаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзянаў,

у выпадках, калі гэта забаронена заканадаўчымі актамі,

а гэтаксама выраб або распаўсюд такіх сьцягоў, вымпелаў, плякатаў, эмблем або сымбаляў».

За гэта прапануюць штрафаваць да 20 базавых велічыняў (540 рублёў), для прадпрымальнікаў штраф можа быць большым удвая, для юрыдычных асобаў — утрая.

Зьмены ў кодэкс плянавалі прыняць увосень, каб яны пачалі дзейнічаць з Новага году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG