Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік кіраўніка МЗС Украіны: «Расея баіцца дэмакратычнай Украіны, баіцца дэмакратызацыі Беларусі»


Васіль Бондар
Васіль Бондар

Намесьнік міністра замежных спраў Украіны Васіль Бондар заявіў, што Ўкраіна «катэгарычна адхіляе інсынуацыі» намесьніка міністра замежных спраў Расеі Алега Сырамолатава, нібыта з тэрыторыі Ўкраіны «кіравалі дэстабілізацыяй сытуацыі ў Беларусі».

«Украіна ніколі ня ўмешвалася і ня мае намеру ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі, у адрозьненьне ад Расеі і яе спэцслужбаў.

Большая частка адказнасьці за цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі ляжыць на Расеі, якая падступна спрабуе пазбавіць беларускі народ незалежнасьці і сувэрэнітэту, захапіць яго маёмасьць і актывы», — напісаў Васіль Бондар у Фэйсбуку.

На думку Васіля Бондара, Расея «баіцца дэмакратычнай Украіны, баіцца дэмакратызацыі Беларусі, і таму пастаянна зьвяртаецца да спробаў дыскрэдытацыі і маніпуляцый».

Але спробы Расеі пасеяць разлад паміж украінскім і беларускім народамі «асуджаныя на правал», лічыць Бондар, як і спробы «перакінуць на Ўкраіну адказнасьць за ўласную падрыўную дзейнасьць РФ».

Намесьнік кіраўніка МЗС Расеі Алег Сырамолатаў заявіў РИА Новости 30 кастрычніка, што Расея, «сапраўды, мае інфармацыю аб тым, што дэстабілізацыяй сытуацыі ў Беларусі кіравалі, у тым ліку з тэрыторыі Ўкраіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG