64% рэспандэнтаў адказалі, што ашчаджаюць частку сваіх даходаў. З адказаў вынікаюць два найбольш папулярныя спосабы.
На першых двух месцах — захоўваньне грошай у замежнай валюце і ў беларускіх рублях. 47% адкладаюць з заробку ў замежнай валюце, а 46% — у беларускай.
Пераважная большасьць першых абірае амэрыканскі даляр (90%). Пасьля ідуць эўра (38%) і расейскі рубель (14%).
На трэцім месцы са спосабаў ашчаджэньня грошай — банкаўскі дэпазыт у беларускіх рублях. Так робіць 21% беларусаў, якому ўдаецца адкладаць грошы. 8% робіць гэта ў замежнай валюце.
Зусім невялікая колькасьць беларусаў не зьберагае грошы, а ўкладае іх у нешта. Прычым колькасьць тых, хто выбірае крыптавалюты, большая. У нерухомасьць укладаецца 3%, яшчэ 1% у нерухомасьць за мяжой. А вось крыптавалюты маюць большую папулярнасьць — 5% укладаюцца ў іх.
BEROC таксама спытаў, як людзі хацелі б назапашваць сродкі. Самы папулярны адказ — даляры гатоўкай (37%), на другім месцы — укладаньні ў нерухомасьць (27%).
Ва ўсіх пытаньнях наконт сапраўдных і пажаданых ашчаджэньняў удзельнікам апытаньня прадастаўлялі права выбіраць, пры патрэбе, некалькі варыянтаў адказу.
Форум