Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане асудзілі былога міністра ўнутраных справаў за пратэсты студзеня 2022 году


Эрлан Тургімбаеў, архіўнае фота
Эрлан Тургімбаеў, архіўнае фота

Былога міністра судзіў міжраённы крымінальны суд Астаны. Ён прызнаўся ў «злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі».

Эрлан Тунгімбаеў тры гады займаў пасаду міністра ўнутраных справаў Казахстану. Яго прызначылі ў лютым 2019 году і зьнялі ў лютым 2022-га, пасьля пратэстаў, якія пракаціліся па ўсёй краіне ў студзені.

Суд прызнаў Эрлана Тургімбаева вінаватым у «злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі» і прысудзіў 5 гадоў пазбаўленьня волі ўмоўна. Акрамя таго, суд пазбавіў яго права займаць пэўныя пасады на 10 гадоў. Суд таксама прапанаваў пазбавіць яго званьняў і ўзнагародаў, піша Казаская служба Радыё Свабода.

Былога міністра асудзілі ўмоўна, бо, як патлумачыў суд, «ён цалкам прызнаўся ў выстаўленым яму абвінавачаньні і раскаяўся».

Тургімбаева арыштавалі сёлета ў красавіку ў справе расьсьледаваньня падзеяў «Крывавага студзеня» 2022 году. Дзеяньні Тургімбаева правяралі ў рамках крымінальнай справы аб невыкананьні аховы парадку прадстаўнікамі сілавых структураў і катаваньнях затрыманых.

У Генэральнай пракуратуры заявілі, што іншыя зьвесткі ў крымінальнай справе публікавацца ня будуць, бо яны дзяржаўная таямніца.

Эрлан Тургімбаеў — другі міністар, якога падазраюць у справе аб студзеньскіх падзеях 2022 году. Мурат Бэктанаў, які дагэтуль быў міністрам абароны, асуджаны на 12 гадоў за «злоўжываньне службовым становішчам».

61-гадовы Тургімбаеў працаваў у праваахоўных органах яшчэ ў савецкі час, з 1984 году. У лютым 2019 году яго прызначылі міністрам унутраных справаў. Пасьля «крывавага студзеня», у выніку якога загінулі ня менш за 238 чалавек, у лютым 2022 году ён быў адпраўлены ў адстаўку з пасады міністра і прызначаны дарадцам прэзыдэнта Казахстану. У жніўні таго ж году зьявілася інфармацыя пра зьняцьце яго з пасады дарадцы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG