Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь забараніла ўвоз мінэральнай вады і будаўнічых матэрыялаў зь Літвы і Латвіі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі з 1 студзеня 2022 году ў адказ на заходнія санкцыі ўвялі забарону на імпарт зь «недружалюбных краін».

Урад Беларусі дапоўніў пералік тавараў, якія нельга ўвозіць і прадаваць у Беларусі.

Як адзначаецца ў апублікаваным на Нацыянальным інтэрнэт-партале Беларусі дакумэнце, адпаведныя зьмены ўнесьлі ў пастанову Савету міністраў № 700 ад 6 сьнежня 2021 году.

Пералік дапоўнілі наступнымі таварамі з Латвіі й Літвы:

  • вада, уключна зь мінэральнай і газаванай,
  • цэгла будаўнічая, блёкі для падлогі, камяні керамічныя або для запаўненьня бэлькавых канструкцыяў і аналягічныя вырабы з керамікі.

Што папярэднічала

  • У Беларусі з 1 студзеня 2022 году ў адказ на заходнія санкцыі ўвялі забарону на імпарт зь «недружалюбных краін». Тады пад абмежаваньні трапілі, сярод іншага, мяса сьвежае, астуджанае і замарожанае буйной рагатай жывёлы, сьвініны і свойскай птушкі, субпрадукты, тлушчы, каўбасы, мяса салёнае, у расоле, сушанае або вэнджанае, харчовая мука зь мяса або мясных субпрадуктаў, малако і малочная прадукцыя, гародніна, садавіна і арэхі, кандытарскія вырабы, соль.
  • У пералік «недружалюбных краін» раней былі ўключаныя Аўстралія, краіны Эўразьвязу, Канада, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Новая Зэляндыя, Альбанія, Ісьляндыя, Паўночная Македонія, Вялікая Брытанія, ЗША, Чарнагорыя і Швайцарыя.
  • У сьнежні 2022 году ўрад скараціў пералік забароненых прадуктаў: выняткі былі зробленыя для насеннай бульбы, а таксама сьвежай бульбы, якая ўвозіцца з 1 студзеня па 30 чэрвеня, і яблыкаў, што ўвозяцца з 1 студзеня па 30 чэрвеня.
  • У сакавіку 2024 году ў сьпіс забароненых для ўвозу ў Беларусь дадалі шэраг тавараў, якія паходзяць зь Літвы: малако і згушчанка, садавіна і арэхі, кава, сокі фруктовыя, воды, воцат, калготы, панчохі, гольфы, шкарпэткі і інш, асобныя будаўнічыя вырабы, лядоўні і маразільнікі.
  • У лістападзе 2023 году ў сьпіс уключылі асобныя тавары паходжаньнем з Латвіі (каву, джэмы, фруктовае жэле, мармэляды, садавіну, арэхі, сокі, воды, піва, моцныя сьпірытусовыя й іншыя зброджаныя напоі, калготы, шкарпэткі, цэглу, блёкі і аналягічныя вырабы з керамікі).
  • Абмежаваньні не стасуюцца тавараў, якія вывозяць у краіны ЭАЭС, а таксама іншыя дзяржавы для аказаньня міжнароднай гуманітарнай дапамогі. Таксама новаўвядзеньне ня тычыцца тавараў, якія ідуць празь Беларусь транзытам.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG