Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады ў Беларусі прадаюць маёмасьць яшчэ аднаго палітвязьня і «тэрарыста»


Палітычны вязень Андрэй Краўчук. Фота з сайту «Вясны».
Палітычны вязень Андрэй Краўчук. Фота з сайту «Вясны».

На пляцоўцы электронных таргоў «Белюразабесьпячэньне» выставілі на таргі аўтамабіль Kia, які належыць палітвязьню Андрэю Краўчуку. Тое, што менавіта ён валодае машынай, «Зеркалу» пацьвердзіў BELPOL.

На продаж ідзе чорны Kia Sorento 2004 грду выпуску.

Маёмасьць на продаж арыштаваная Генэральнай пракуратурай. Даўжніком лічыцца Андрэй Краўчук. Таргі прызначаныя на 27 жніўня. Пачатковы кошт машыны складае 15 200 рублёў.

Андрэю Краўчуку 37 гадоў, яго затрымалі ў студзені 2023 году. Судзілі Андрэя ў Менскім гарадзкім судзе ў закрытым рэжыме. Судзьдзя Наста Папко асудзіла яго на 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму па арт. 130 (Распальваньне варожасьці), арт. 188 (Паклёп), арт. 369 (Зьнявага прадстаўніка ўлады), арт. 367 (Паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта Беларусі), арт. 368 (Зьнявага прэзыдэнта Беларусі), арт. 391 (Абраза судзьдзі) КК Беларусі.

Цяпер Андрэй Краўчук знаходзіцца ў папраўчай калёніі № 22 у Івацэвічах. Яго ўнесьлі ў сьпіс «тэрарыстаў», што пазбавіла яго магчымасьці атрымліваць грашовыя пераводы.

Раней у Беларусі была прададзеная нерухомасьць Сяргея і Сьвятланы Ціханоўскіх, Валерыя і Веранікі Цапкалаў і іншых апанэнтаў рэжыму.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG