У Тэлеграме распачаў працу Advakatby_bot, распрацоўкай якога займаліся адвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіяў у Беларусі за абарону палітвязьняў, пры кансультацыйнай падтрымцы праваабаронцаў.
Законапраект, які ўхваліў Кабінэт міністраў Украіны, прапануе выйсьці з шэрагу міжнародных дамоваў зь Беларусьсю, заключаных у рамках СНД.
Падчас званкоў беларусам задаюць пытаньні, зьвязаныя зь дзейнасьцю беларускай дэмакратычнай апазыцыі.
Беларуска Дзіяна Маісеенка, якую затрымалі 2 верасьня пры перасячэнні мяжы Грузіі з Армэніяй праз палітычны перасьлед у Беларусі, вырашыла не прасіць палітычнага прытулку ў Армэніі.
Улан-Батар ня можа арыштаваць прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна на падставе ордэра Міжнароднага крымінальнага суда, бо Манголія знаходзіцца ў становішчы энэргетычнай залежнасьці ад Расеі.
Зь 5 верасьня ў Кіргізстане мяняюцца правілы рэгістрацыі грамадзян краін, якія карыстаюцца правам бязьвізавага знаходжаньня, у тым ліку — грамадзян Беларусі.
Беларускі ўрад працягвае абмяжоўваць увоз тавараў з ЭЗ. Цяпер гэта шпалеры, валізы, а таксама сродкі гігіены з Польшчы, Літвы, Латвіі, Чэхіі і Эстоніі. Каго гэта закране?
У лекцыі новага міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова 2 верасьня для калектыву Акадэміі кіраваньня моцны акцэнт робіцца на прапаганду ў дзейнасьці ведамства.
Сьвятлана Мацкевіч, кандыдатка пэдагагічных навук, мэтадоляг, сябра Каардынацыйнай рады, аналізуе, якія задачы ўлады ставяць перад сыстэмай адукацыі і ці ўдасца ім «пашыхтаваць» студэнтаў, зрабіць іх ляяльнымі і паслухмянымі.
У Кіеве заявілі, што «правакацыйных дзеяньняў або нестандартных сытуацый», а таксама «значных перамяшчэньняў тэхнікі або вайскоўцаў» паблізу мяжы з боку Беларусі не назіраецца.
У некаторых выпадках сьмяротныя прысуды выносяцца за негвалтоўныя злачынствы, у прыватнасьці зьвязаныя з наркотыкамі.
Польскія ўлады адзначаюць падзеньне напружаньня на мяжы, але не зьбіраюцца скасоўваць забароны і абмежаваньні.
Усяго паводле крымінальнага артыкулу, які назвалі «народным», за ўдзел у пратэстах супраць гвалту і фальсыфікацыі выбараў 2020 году асудзілі звыш 2500 чалавек.
Заява МЗС Нямеччыны прагучала ў адказ на запыт дэпутата Бундэстага.
Пасьля студзеньскага рэйду КДБ ужо асудзілі як мінімум 5 чалавек.
Прэзыдэнт Расеі прыбыў у панядзелак ва Ўлан-Батар.
Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС у час сваёй лекцыі ў рамках урачыстага мерапрыемства ў Палацы Рэспублікі, прысьвечанага Дню ведаў і пачатку новага навучальнага году ў Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце.
У Іране мясцовага апазыцыйнага блогера Хасейна Шанбехзадэ прыгаварылі да 12 гадоў турмы за твіт з адной кропкай, які ён напісаў у адказ на пасаду вярхоўнага лідэра краіны Алі Хамэнэі.
Улады ЗША арыштавалі самалёт прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаляса Мадуры і адправілі яго ў амэрыканскі штат Флорыда, паведамляе CNN. На погляд ЗША, самалёт быў набыты ў абыход санкцыяў, накладзеных на Вэнэсуэлу, і павінен быць канфіскаваны.
Беларуска застаецца ў Армэніі. У аўторак 3 верасьня яна паедзе з гораду Наембэрана, дзе яе затрымлівалі, у Ерэван да адваката. Выезд з Армэніі ёй забаронены. Дзіяна падала дакумэнты на палітычны прытулак.
Пра гэта паведаміў міністар замежных справаў Максім Рыжанкоў падчас лекцыі для студэнтаў Акадэміі кіраваньня.
Прэзыдэнт Тайваня Лай Ціндэ заявіў, што калі ўлады КНР імкнуцца да аднаўленьня адзінства і тэрытарыяльнай цэласнасьці Кітаю, яны павінны вылучыць тэрытарыяльныя прэтэнзіі Расеі ў сувязі з саступкай Расейскай імпэрыі зямель у Прымор’і, на якую ўлады Кітаю пайшлі ў XIX стагодзьдзі.
Ці можна пераканаць заходніх палітыкаў аддаваць больш увагі Беларусі і менш аглядацца на Расею? Чаму для суседзяў з Эўразьвязу важна адкрыць памежныя пераходы для пасажырскага руху і выдаваць больш візаў беларусам?
Зарэгістраванае ў 2006 годзе Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне «Емэнская грамада» можа быць ліквідаванае паводле пазову Міністэрства юстыцыі.
Франак Вячорка заявіў, што Офіс Сьвятланы Ціханоўскай атрымаў запэўніваньні, што Ерэван ня будзе выдаваць рэжыму Лукашэнкі перасьледаваных з палітычных прычын грамадзян Беларусі.
Турэччына некалькі месяцаў таму падала афіцыйную заяўку на ўступленьне ў BRICS — аб’яднаньне краінаў, якія разьвіваюцца. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы.
Паводле тлумачэньня Нацбанку «назва „капейка“ — гэта насамрэч сымбаль маскоўскай акупацыі. А „шаг“, наадварот, старажытнаўкраінскага паходжаньня і выкарыстоўваецца ва ўкраінскіх грашовых разьліках з XVI стагодзьдзя».
Міжнародная праваабарончая арганізацыя заклікае або забараніць уезд, або арыштаваць расейскага прэзыдэнта.
Эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк ацэньвае вынікі выбараў у зямельныя парлямэнты Турынгіі і Саксоніі. У Турынгіі перамаглі ўльтраправыя. У Саксоніі, акрамя правых, узмацнілі пазыцыі левыя радыкалы, якія выступаюць супраць паставак зброі Ўкраіне.
Аляксандар Лукашэнка сустрэўся са студэнтамі ў Віцебску і выказаўся супраць вайны.
Праціўнікі рэжыму Ільхама Аліева і незалежныя журналісты заяўляюць пра шэраг парушэньняў на ўчастках.
Моцны папулярны лідэр, які карыстаецца шырокай грамадзкай падтрымкай, можа весьці за сабой грамаду нават у той бок, у які яна ня вельмі хоча рухацца.
У Турынгіі перамаглі ўльтраправыя. У Саксоніі, акрамя правых, узмацнілі пазыцыі левыя радыкалы, якія таксама выступаюць супраць паставак зброі Ўкраіне.
Пад ракетны ўдар расейскіх войскаў вечарам у нядзелю трапілі дзьве дзіцячыя ўстановы ўкраінскага гораду Сумы: дзіцячы дом і цэнтар сацыяльна-псыхалягічнай рэабілітацыі дзяцей.
Дзясяткі тысяч ізраільцян выйшлі на вуліцы на пратэст супраць адсутнасьці пагадненьня з ХАМАС аб спыненьні вайны. Ёсьць пагроза разрастаньня страйку.
Пэкін працягвае нэрвова рэагаваць нак любыя згадкі Тайваню на міжнароднай арэне.
Галоўная апазыцыйная партыя краіны байкатуе выбары.
Такую думку былы прэзыдэнт Баўгарыі выказаў на міжнародным форуме ў Празе.
«Што будзе зь Беларусьсю, калі ва Ўкраіны атрымаецца перамагчы ў вайне?» Такое пытаньна падчас Globsec Forum-2024 задалі былому камандуючаму войскамі NATO генэралу Філіпу Брыдлаў і міністру абароны Эстоніі Хана Пэўкуру.
А таксама заклікаў да ўзмацненьня ціску на рэжым Лукашэнкі
Да чаго імкнецца, чым заклапочаны, як уяўляе ўласную будучыню 70-гадовы дыктатар, які на працягу многіх гадоў утрымлівае ва ўласных руках аднаасобную ўладу, не зьбіраецца ёю ні з кім дзяліцца і не ўяўляе сябе на іншым месцы, акрамя як на вяршыні гэтай улады?
Праваабаронцы цэнтар «Вясна» паведамляе пра прынамсі 15 звольненых супрацоўнікаў абарончага прадпрыемства«Пеленг»
Нягледзячы на тое, што NATO застаецца асновай калектыўнай бясьпекі, краінам Эўропы неабходна павышаць сваю абараназдольнасьць, сказала старшыня Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен на канфэрэнцыі GLOBSEC у Празе.
Польшча працягвае ціск на рэжым Лукашэнкі для вызваленьня Анджэя Пачобута і іншых палітвязьняў у Беларусі, сказаў маршалак польскага Сэйму Шыман Галоўня на канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі GLOBSEC, якая пачалася 30 жніўня ў Празе.
Аб гэтым паведаміў партал «Люстэрка» https://news.zerkalo.io/life/77163.html са спасылкай на тэлеграм-канал Агафонава.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звольніў Мікалая Алешчука з пасады камандуючага Паветранымі сіламі Ўзброеных сіл Украіны.
Офіс Сьвятланы Ціханоўскай праводзіць кансультацыі зь Міністэрствам замежных спраў і міграцыйным агенцтвам Швэцыі ў сувязі з дэпартацыяй з гэтай краіны двух грамадзян Беларусі, паведаміў галоўны дарадца дэмакратычнай лідэркі Франак Вячорка.
Загрузіць яшчэ