Самалёт Ваенна-паветраных сілаў Гішпаніі з Эдмунда Гансалесам прызямліўся на авіябазе Тарэхон у Мадрыдзе, дзе яму будзе прадастаўлены палітычны прытулак, паведамляе ВВС.
Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне (НАУ) перадала ў Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы матэрыялы для ўвядзення новых пэрсанальных санкцый супраць датычных да міграцыйнага крызісу на мяжы, паведамляе прэс-служба НАУ.
Невядомыя зьнішчылі крыжы і стэнды ў «Віцебскіх Курапатах» непадалёк ад вёскі Хайсы ў Віцебскім раёне.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская павіншавала беларусаў зь Днём вайсковай славы.
Былы палітвязень паэт Мікола Папека аднавіў на Беласточчыне заснаваную ім асабіста літаратурную Мядовую прэмію.
У першы дзень галасаваньня на рэгіянальных выбарах у Расеі масава не дапускалі назіральнікаў, была зафіксавана як мінімум адна «карусель» і адзін выпадак скупкі галасоў.
На гэтым тыдні беларуска бяз статусу міжнароднай аховы атрымала пашпарт замежніка.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Рэжым Лукашэнкі плянуе ў 2025 годзе правесьці чарговыя прэзыдэнцкія выбары. Міжнародная супольнасьць і праваабаронцы не прызналі вынікі папярэдніх выбараў у Беларусі.
Іран паставіў Расеі балістычныя ракеты блізкага радыюсу дзеяньня, паведамляюць са спасылкай на крыніцы адразу некалькі заходніх СМІ. У Іране перадачу ракет Расеі адмаўляюць.
У Беларусі чарговы раз пашырылі сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Грамадзкі актывіст Сяргей Верамеенка, на якога ў Беларусі завочна завялі крымінальную справу, знайшоў свае рэчы на сайце канфіскату, піша Hrodna.life.
Па стане на 7 верасьня ў Беларусі 1367 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных паводле палітычных матываў можа быць большай.
Лукашэнка спрабуе зрушыць кола гісторыі так, каб вярнуць грамадзтва назад — у зразумелае, камфортнае і асабіста для яго блізкае мінулае, калі на выбары ішлі не дзеля таго, каб мяняць уладу, а каб засьведчыць поўную паслухмянасьць і пакору.
6 верасьня на тэрыторыі Нацыянальнага запаведніку «Кіева-Пячорская лаўра» прайшла ўрачыстасьць з нагоды 510-годзьдзя перамогі аб’яднаных беларускіх, украінскіх, літоўскіх і польскіх войскаў над сіламі Маскоўскага княства.
У МЗС Польшчы адказалі на прапанову беларускага прапагандыста Юрыя Васкрасенскага адносна Анджэя Пачобута.
Ці памянялася за апошнія дзесяцігодзьдзі ў Эўразьвязе разуменьне правоў чалавека? Ці можна сказаць, што жыхары краінаў ЭЗ страцілі нейкія правы і займелі новыя? Як цяпер разумеюць дыскрымінацыю і што такое мова нянавісьці?
«Для яе як для дасьведчанай дыпляматкі Беларусь — вядомая краіна. Яна ўжо двойчы пабывала ў Менску на афіцыйных пасадах: як кіраўніца прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі з 2015 па 2019 год і як сталая прадстаўніца амбасады Нямеччыны ў Менску з 2000 па 2003 год», — гаворыцца ў паведамленьні амбасады.
Тэлеканал «Настоящее время» зрабіў апытаньне на вуліцах Варшавы пра стаўленьне варшавякаў да кіраўніка Беларусі і сытуацыі з правамі чалавека ў суседняй краіне.
У Расеі адбываецца трохдзённае галасаваньне на рэгіянальных выбарах. Яно праходзіць у тым ліку ў анэксаваным Крыме і ў Курскай вобласьці, дзе ідуць баі.
Раней Японія выказала пратэст Беларусі ў сувязі з арыштам і абвінавачаньнямі суайчыньніка ў шпіянажы.
Справы аб здрадзе дзяржаве часта разглядаюцца ў закрытым рэжыме.
Сытуацыя вакол расейскіх беспілётнікаў, якія раз-пораз залятаюць на беларускую тэрыторыю, для Лукашэнкі непрыемная зь дзьвюх прычынаў.
Славянская бібліятэка (Slovanská knihovna), якую ласкава называюць «Славянкай» некалькі пакаленьняў чытачоў, 5 верасьня сабрала гасьцей на юбілей у сваім гістарычным будынку Клемэнтынум у цэнтры Прагі.
Паведамленьні аб тым, што Лукашэнка нарошчвае вайсковы кантынгент на паўднёвых межах Беларусі, экспэрты называюць часткай гібрыднай вайны.
На авіябазе ў Нямеччыне сустракаюца прадстаўнікі краінаў, якія пастаўляюць Украіне зброю для барацьбы з расейскай агрэсіяй.
Дзярждэпартамэнт ЗША увёў новыя санкцыі ў дачыненьні да расейскага праекту Арктык ЗПГ-2.
Дзясяткі старонак чатаў, прадстаўленых у судовых разглядах у ЗША, раскрываюць, як расейскія супрацоўнікі ФСБ абмяркоўвалі свае намаганьні па распальваньні палітычнай варожасьці ў Амэрыцы.
Сюжэт прапагандысцкіх беларускіх тэлеканалаў бачылі і ў Токіё. Праз пасольства заяўлены афіцыйны пратэст.
Затрыманага ў Беларусі японца Масатосі Наканісі абвінавачваюць у агентурнай дзейнасьці (арт. 358-1 Крымінальнага кодэксу), расказаў у сюжэце дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1» начальнік сьледчага ўпраўленьня КДБ Канстанцін Бычак.
Сябру Каардынацыйнай рады (фракцыя «Беларусы», ранейшая назва — «Блёк Пракоп’ева — Ягорава») Марыне Зялёнай (Калінінай) адмовілі ў наданьні міжнароднай абароны ў Грузіі, заўважыў «Позірк».
Буферная зона на мяжы зь Беларусьсю працягне дзейнічаць з 11 верасьня на працягу наступных 90 дзён.
Вярхоўная Рада Ўкраіны 5 верасьня прыняла адстаўку міністра замежных спраў Дзьмітра Кулебы, віцэ-прэм'ера і міністра па рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Ірыны Верашчук. Таксама ў Радзе прагаласавалі за прызначэньне 9 міністраў.
4–5 верасьня невядомыя атакавалі тры беларускія ўстановы ў Вільні: Цэнтар беларускай культуры, царкву беларускага праваслаўнага прыходу і прыватны цэнтар уцекачоў зь Беларусі Dapamoga. 5 верасьня Міністэрства замежных спраў Літвы адрэагавала на гэтыя атакі.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі выступіла з ініцыятывай блякаваць «экстрэмісцкі кантэнт» на стадыі дасьледчай праверкі.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон прызначыў прэм’ер-міністрам краіны 73-гадовага кансэрватыўнага палітыка Мішэля Барнье.
Вострыя дыскусіі з гэтай нагоды ідуць некалькі месяцаў.
Былому намесьніку міністра энэргетыкі і куратару Беларускай АЭС Міхаілу Міхадзюку прысудзілі 6 гадоў калёніі і штраф 40 000 рублёў. Вось як раней у Беларусі судзілі высокіх начальнікаў і што зь імі было потым.
Праўладная Лібэральна-дэмакратычная партыя Беларусі пад кіраўніцтвам былога міліцыянта Алега Гайдукевіча атрымала прэфэрэнцыі ад дзяржавы пры арэндзе памяшканьня.
Палітычны экспэрт і мэдыяаналітык Паўлюк Быкоўскі адказвае на пытаньне, як спалучаецца працяг рэпрэсіяў і вызваленьне палітвязьняў, і аналізуе, як улада падрыхтавалася да новай прэзыдэнцкай кампаніі.
Рэжым Лукашэнкі сьцьвярджае, што мужчыну затрымалі за шпіянаж на карысьць Японіі.
Палітвязьняў, якія выйшлі на волю па памілаваньні Аляксандра Лукашэнкі, выключаюць са сьпісаў «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў», сьцьвярджае прапагандыст Юры Васкрасенскі.
Міністэрства фінаннсаў ЗША ўводзіць санкцыі ў дачыненьні да мэдыягрупы "Россия сегодня" і яе даччыных кампаній — РІА "Новости", RT, Ruptly і Sputnik.
У Беларусі спыненая дзейнасьць японскіх спэцслужбаў, заявілі ў этэры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь 1».
Па выніках галасаваньня ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны 4 верасьня ў адстаўку адправілі трох міністраў і аднаго віцэ-прэм’ера. Дэпутаты не падтрымалі адстаўкі міністра ў пытаньнях рэінтэграцыі і кіраўніка Фонду дзяржаўнай маёмасьці. Рашэньне наконт адстаўкі кіраўніка МЗС адклалі на 5 верасьня.
У першы дзень новага навучальнага году Лукашэнка і ягоныя бліжэйшыя паплечнікі масава наведвалі навучальныя ўстановы.
Сярод адрасатаў вызваленьня яшчэ адной групы палітвязьняў — Захад. Лукашэнка хоча дамагчыся прызнаньня заходнімі краінамі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2025 году.
Армянская генпракуратура зьняла ўсе абмежаваньні на перамяшчэньне для Дзіяны Маісеенкі нягледзячы на яе знаходжаньне ў вышуку на запыт Беларусі.
4 верасьня на свабоду па памілаваньні выйшла палітзьняволеная актывістка руху «Маці-328» Марына Кісялевіч.
Загрузіць яшчэ