Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін прыляцеў у Манголію. Яго не арыштавалі, а прынялі ўрачыста


Ухнаагін Хурэлсух і Ўладзімір Пуцін
Ухнаагін Хурэлсух і Ўладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі прыбыў у панядзелак ва Ўлан-Батар.

Манголія — сябра дамовы аб Міжнародным крымінальным судзе, які выдаў ордэр на яго арышт.

Афіцыйны візыт, у часе якога Ўладзімір Пуцін сустрэнецца ў аўторак з мангольскім кіраўніком Ухнаагійнам Хурэлсухам, стаў першым візытам Пуціна ў краіну – сябра Міжнароднага крымінальнага суду пасьля таго, як той выдаў ордэр на арышт Пуціна. Гэта адбылося амаль 18 месяцаў таму па абвінавачаньні ў ваенных злачынствах ва Ўкраіне.

Украіна заклікала Манголію арыштаваць Пуціна і перадаць яго суду ў Гаазе. На мінулым тыдні прэс-сакратар Пуціна заявіў, што Крэмль не хвалюецца з нагоды візыту.

Сябры Міжнароднага суду абавязаныя затрымліваць падазраваных, калі быў выдадзены ордэр на арышт, пры гэтым суд ня мае мэханізму прымусовага выкананьня.

Манголія моцна залежыць ад Расеі ў пляне паставак паліва і электраэнэргіі, а ад Кітая ў пляне ўкладаньняў у горназдабыўную прамысловасьць.

Пуцін спускаецца з самалёта ў аэрапорце Буянт-Ухаа ва Ўлан-Батары
Пуцін спускаецца з самалёта ў аэрапорце Буянт-Ухаа ва Ўлан-Батары

Суд выдаў ордэр на Пуціна па падазрэньні ў выкраданьні дзяцей з Украіны.

Хурэлсух і Пуцін павінны ўзяць удзел у цырымоніі з нагоды перамогі мангольскіх і савецкіх войскаў над японскай арміяй у 1939 годзе, якая ўзяла пад свой кантроль Маньчжурыю на паўночным усходзе Кітая. Тысячы салдатаў тады загінулі за некалькі месяцаў баёў у спрэчцы аб тым, дзе праходзіць мяжа паміж Маньчжурыяй і Манголіяй.

Сілавікі перашкаджаюць дэманстрантам разгарнуць украінскі сьцяг падчас візыту Ўладзіміра Пуціна ва Ўлан-Батар, Манголія, 3 верасня 2024
Сілавікі перашкаджаюць дэманстрантам разгарнуць украінскі сьцяг падчас візыту Ўладзіміра Пуціна ва Ўлан-Батар, Манголія, 3 верасня 2024

Нягледзячы на тое, што Пуцін сутыкнуўся зь міжнароднай ізаляцыяй праз уварваньне ва Ўкраіну, ён наведаў Паўночную Карэю і Віетнам у чэрвені, а таксама двойчы наведаў Беларусь і Кітай.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG