Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Форум Ціхаакіянскіх астравоў прыбраў паведамленьне пра Тайвань пасьля скаргі Кітаю


Падпісаньне пагадненьня Салямонавых астравоў з Кітаем, архіўнае фота
Падпісаньне пагадненьня Салямонавых астравоў з Кітаем, архіўнае фота

Пэкін працягвае нэрвова рэагаваць нак любыя згадкі Тайваню на міжнароднай арэне.

Форум Ціхаакіянскіх астравоў выдаліў спасылкі на Тайвань з камюніке групы пасьля скаргаў з боку Кітая — зьмяненьне, якое Тайбэй асудзіў як «грубае ўмяшаньне», але якое, па словах чыноўніка форуму, не зьмяніла рашэньняў лідэраў. Пра сытуацыю піша Reuters.

Камюніке, апублікаванае ў пятніцу па выніках саміту 18 краін, уключала разьдзел пад назвай «Адносіны з Тайванем/Кітайскай Рэспублікай», у якім гаварылася, што «лідэры пацьвердзілі рашэньне лідэраў 1992 году аб адносінах з Тайванем/Кітайскай Рэспублікай».

Пасьля гнеўнага адказу кітайскага пасланьніка камюніке выдалілі са старонкі форуму ў той жа вечар, а ў суботу раніцай быў апублікаваны новы дакумэнт са спасылкамі на Тайвань.

Кітай заяўляе, што Тайвань зьяўляецца адной зь яго правінцый, якая ня мае права на міждзяржаўныя адносіны, пазыцыя, якую дэмакратычна кіраваны востраў рашуча аспрэчвае. З удзельнікаў форуму трое маюць дыпляматычныя адносіны з Тайванем, а 15 прызнаюць Кітай, буйнога крэдытора інфраструктуры краін Ціхаакіянскіх астравоў, дзе Пэкін імкнецца павялічыць сваю прысутнасьць у сфэры бясьпекі.

Пасьля выдаленьня спасылак на Тайвань міністэрства замежных спраў Тайваня заявіла ў суботу:

«Тайвань асуджае грубае і неразумнае ўмяшаньне і ірацыянальныя паводзіны Кітая, якія падрываюць рэгіянальны мір і стабільнасьць, і заклікае ўсе краіны-аднадумцы зьвярнуць пільную ўвагу на дзеяньні Кітая».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG