Адзначаецца, што яны знаходзяцца ў адным будынку, які пры гэтым разьмяшчаецца сярод жылога мікрараёну гораду.
У Сумскай абласной вайсковай адміністрацыі заявілі, што ўдакладняюць маштабы разбурэньняў і колькасьць пацярпелых. На гэты момант вядома пра дваіх дзяцей, якія атрымалі раненьні: сямігадовага хлопчыка і трынаццацігадовую дзяўчынку.
За некалькі гадзін да гэтага ў Сумах пад удар трапілі два прамысловыя мерапрыемствы. Мясцовая пракуратура паведаміла аб некалькіх параненых.
Мінабароны Расеі абстрэлы Сумаў не камэнтавала.
Сумская вобласьць Украіны мяжуе з Курскай вобласьцю Расеі, на тэрыторыю якой 6 жніўня зайшлі падразьдзяленьні УСУ. Адной з мэтаў гэтай апэрацыі прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі назваў абарону Сумскай вобласьці ад абстрэлаў з расейскага боку. Разам з тым пасьля прарыву ўкраінскага войска ў Курскую вобласьць інтэнсіўнасьць абстрэлаў павялічылася. Сумская адміністрацыя аб’явіла аб абавязковай эвакуацыі 23 населеных пунктаў, у якіх пражываюць усяго каля 6 тысяч чалавек.
Форум