Рух «Талібан», які знаходзіцца ва ўладзе ў Афганістане, прыпыніў вакцынацыю дзяцей ад поліяміеліту. Аб гэтым заявіла ААН.
Вольга Гарбунова пакідае пасаду прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК). Яе адстаўку прыняла кіраўніца кабінэту Сьвятлана Ціханоўская.
«Расея спрабуе неяк паўплываць на людзей, якія ня любяць Пуціна, але пры гэтым ня любяць і правы чалавека ў заходняй трактоўцы. У нейкім грамадзтве гэта будуць суполкі, якія супраць прызнаньня зьмены клімату ці супраць прызнаньня таго, што Зямля круглая».
16 верасьня Андрэй Гнёт перадаў у рэзыдэнцыю прэзыдэнта Сэрбіі Аляксандра Вучыча зварот больш як 780 сусьветных і сэрбскіх творцаў, мастакоў і інтэлектуалаў, якія просяць не экстрадаваць Гнёта ў Беларусь, а вызваліць.
Казахстан лічыць, што мірны плян Кітаю і Бразыліі па ўрэгуляваньні ва Ўкраіне варты падтрымкі, піша казахская служба Радыё Свабода.
Офіс дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай ведае пра адмову грузінскіх уладаў упусьціць у краіну беларускага журналіста і актывіста Андрэя Мялешку, але ня можа на гэта паўплываць.
Акцыя памяці зьніклых апанэнтаў Лукашэнкі Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзьмтрыя Завадзкага і Юрыя Захаранкі прайшла 16 верасьня ў галяндзкім Эйндговэне.
Гэта чацьвёрты раўнд вызваленьня беларускіх палітвязьняў зь ліпеня 2024 году. Агулам памілавалі 115 палітзьняволеных з больш чым 1300.
Аляксандар Лукашэнка апошнія некалькі гадоў пэрыядычна заяўляў пра вялікую колькасьць зброі, якую нібыта спрабавалі ўвезьці з тэрыторыі Ўкраіны.
Новы сэрвіс videobel.by павольна загружаецца, спэцыялісты называюць яго танным прадуктам. Свабода ўспомніла іншыя ініцыятывы ў імпартазамяшчэньні сусьветнавядомых праектаў ад беларускіх уладаў і чыноўнікаў.
У Міністэрстве замежных спраў Украіны заявілі аб накіраваньні афіцыйных зваротаў у ААН і Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа з заклікам далучыцца да гуманітарных місій у Курскай вобласьці.
13 верасьня пытаньне незаконнай міграцыі праз тэрыторыю Беларусі канцлер Нямеччыны Оляф Шольц абмеркаваў прэм’ерам Польшчы Дональдам Тускам.
«Беларусы! Вы невероятные!» — вокліч, які зьявіўся ў пачатку выбарчай кампаніі 2020 году і стаў яе ключавым матывам, галоўнай «музычнай тэмай», ператварыўшы пратэст супраць фальсыфікацыяў у масавы карнавал чалавечага адзінства. Сёньня гэты вокліч успрымаецца інакш, чым чатыры гады таму.
Перад другімі прэзыдэнцкімі выбарамі ў 1999 годзе ў Беларусі пачалі зьнікаць апанэнты Аляксандра Лукашэнкі. 16 верасьня апошні раз бачылі жывымі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.
Валавы замежны доўг Беларусі за красавік–чэрвень 2024 году павялічыўся на 253,3 млн даляраў (+0,7%) і на 1 ліпеня склаў 36 млрд 646,7 млн даляраў (на 1 красавіка — 36 млрд 376,8 млн), сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага банку.
У новы дзяржаўны апарат не павінны трапіць толькі чыноўнікі з вышэйшай кадравай рэзэрвы Александра Лукашэнкі і толькі ў тым выпадку, калі яны зьдзейсьнілі злачынствы, заявіў намесьнік кіраўніцы Аб’яднага пераходнага кабінэту Павал Латушка.
Паведамляецца, што падазраванага затрымалі.
Пра цяперашнюю сытуацыю ў Вэнэсуэле, у нечым падобную да беларускай, пра расейскіх «зялёных чалавечкаў» і пра пэрспэктывы апазыцыі ў выгнаньні расказала Ванэса Нойман, вэнэсуэльская дыпляматка і дасьледчыца, прэзыдэнтка базаванага ў ЗША дасьледчага цэнтру Asymmetrica.
Журналісту Андрэю Мялешку, які вяртаўся з дачкой з Польшчы ў Грузію, дзе жыве пасьля ад’езду зь Беларусі з палітычных прычынаў, забаранілі ўезд у краіну і плянуюць адправіць назад у Польшчу.
Непадалёк ад поля для гольфу ў штаце Флорыда, якое належыць экс-прэыздэнту і кандыдату ў прэзыдэнты ЗША Дональду Трампу, адбылася страляніна, кандыдат у прэзыдэнты ЗША не пацярпеў, паведамляе агенцтва Reuters.
Колькасьць спыненых суседнімі краінамі Эўразьвязу з пачатку 2024 году спробаў незаконнага пранікненьня з беларускай тэрыторыі дасягнула 30.022.
Ракета класа «зямля — зямля» была выпушчана зь Емену па цэнтры Ізраілю раніцай у нядзелю. Сырэны паветранай трывогі гучалі ў Тэль-Авіве і навакольлях, аэрапорт Бэн-Гурыён ненадоўга прыпыніў працу. Ракета ўпала ў ненаселенай мясцовасьці, ніхто не пацярпеў.
У рашэньні ўладаў гаворыцца, што Каламойскі пры атрыманьні грамадзянства схаваў некаторыя факты сваёй біяграфіі, а наданьне яму грамадзянства стварала і працягвае ствараць рызыку для рэпутацыі краіны
У Офісе прэзыдэнта Ўкраіны заяўляюць, што Ўкраіна выступае супраць замарожваньня вайны, і падкрэсьліваюць, што нямецкае выданьне Bild распаўсюдзіла непраўдзівую інфармацыю пра «плян перамогі» Ўладзіміра Зяленскага.
Улады Вэнесуэлы заявілі, што затрымалі трох грамадзян ЗША, двух грамадзян Гішпаніі і аднаго грамадзяніна Чэхіі па падазрэньні ў змове з мэтай дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне.
Камэнтары міністра замежных спраў ісламскай рэспублікі Абаса Аракчы зьявіліся пасля таго, як Эўразьвяз аб’явіў аб магчымых новых санкцыях супраць Тэгерана.
Папа рымскі Францішак падчас прэс-канфэрэнцыі на борце свайго самалёта раскрытыкаваў кандыдатаў у прэзыдэнты ЗША.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі на працягу некалькіх месяцаў дамагаецца ад ЗША і Вялікай Брытаніі права выкарыстоўваць іх ракеты далёкага радыюсу дзеяньня для нанясеньня ўдараў углыб Расеі.
У беларускую паветраную прастору зноў заляцеў адзін з расейскіх бесьпілётнікаў, якімі Расея абстрэльвала Ўкраіну.
Інфармацыя паступіла ад Мінабароны Расеі. 13 верасьня Расея і Ўкраіна абмяняліся палоннымі па формуле «49 на 49».
Год таму з такой ідэяй выступала прапагандыстка Маргарыта Сіманьян.
На польска-беларускай мяжы ў Люблінскім ваяводзтве вядуцца работы па будаўніцтве электроннага бар’ера «на памежнай рацэ Буг».
Амэрыканскае агенцтва Associated Press апублікавала артыкул пра тое, як у Беларусі зьнікае родная мова, а расейская займае першыя ролі.
У тэлеканале заявілі: «Дыскрэдытацыяй расейскай улады займаюцца самі расейскія ўлады».
Заява прагучала ў інтэрвію міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна Цэнтральнаму тэлебачаньню Кітая (CCTV).
Калесьнікавай баіцца рэжым, Калесьнікавай баяцца дэмакратычныя сілы — абедзьве пазыцыі мне цяпер цяжка ацаніць інакш, як звычайнае трызьненьне. Перш чым казаць нешта такое, узгадайце, калі ласка, што на вуліцы 2024 год.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн сустрэўся ў Белым доме з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармэрам.
Імкненьне «падправіць» дзяржаўныя межы, перакроіць іх на свой капыл, «аднавіць гістарычную справядлівасьць», «вызваліць» суайчыньнікаў, якія «стогнуць пад іншаземным панаваньнем» — самы кароткі шлях да вайны.
«У час вострага ваенна-палітычнага становішча» на Блізкім Усходзе і каля межаў Беларусі Менску «патрэбныя ня проста кансультацыі, патрэбныя сумесныя дзеяньні» з Тэгеранам.
Аляксандар Лукашэнка правёў нараду, прысьвечаную «актуальным унутрыпалітычным пытаньням і падрыхтоўцы да правядзеньня палітычных кампаній».
Азэрбайджан, Казахстан, Кіргізстан, Узбэкістан і Турэччына ўзгаднілі праект пераходу на адзіны альфабэт на аснове лацінкі. Цяпер гэтыя дзяржавы павінны зацьвердзіць свае нацыянальныя альфабэты на гэтай адзінай базе.
На пытаньні Радыё Свабода адказаў Філіп Брыдлаў (Philip Breedlove), былы вярхоўны галоўнакамандуючы Аб’яднаных узброеных сілаў NATO ў Эўропе.
13 верасьня ў Вільні прайшла міжнародная канфэрэнцыя «Адказнасьць за злачынствы і парушэньне правоў чалавека ў Беларусі».
Пра гэта паведаміла сталічная пракуратура.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заклікаў краіны-партнэры ўхваліць рашэньне аб супольным зьнішчэньні расейскіх ракет і бесьпілётнікаў ва ўкраінскім небе.
Упершыню Ўкраіне ўдалося вярнуць дадому адразу 23 жанчын.
На Ганну Аўчыньнікаву завялі крымінальную справу аб садзейнічаньні «экстрэмісцкай дзейнасьці» (частка 2 артыкула 361-4 КК) за дзьве пасылкі, якія яна адправіла зьняволеным Зьмітру Дашкевічу і Сьвятаславу Ўдоду.
На тэрыторыі запаведніка адзначылі 510-годзьдзе перамогі аб’яднаных беларускіх, украінскіх, літоўскіх і польскіх войскаў ВКЛ над сіламі Маскоўскага княства.
Загрузіць яшчэ