Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дзіяна Маісеенка ўжо на свабодзе», — Франак Вячорка


Дзіяна Маісеенка
Дзіяна Маісеенка

Франак Вячорка заявіў, што Офіс Сьвятланы Ціханоўскай атрымаў запэўніваньні, што Ерэван ня будзе выдаваць рэжыму Лукашэнкі перасьледаваных з палітычных прычын грамадзян Беларусі.

«Дзякуючы сумесным намаганьням Дзіяна ўжо на свабодзе. Спадзяёмся, што і астатнія выпадкі таксама вырашацца пазытыўна», — заявіў дарадца Сьвятланы Ціханоўскай.

Юрыст Алесь Міхалевіч напісаў у сваім Фэйсбуку, што на час разгляду экстрадыцыйнай справы Дзіяне абмежавалі выезд з краіны.

«Мы працягваем працаваць з армянскім МЗС па справе Дзіяны Маісеенкі і іншых беларусаў, якіх вышуквае рэжым Лукашэнкі з палітычных прычын», — гаворыцца ў камэнтары палітыка для СМІ.

Таксама Юрыдычная каманда Офісу накіравала ўладам Армэніі дакумэнт аб неправамерных дзеяньнях рэжыму Лукашэнкі і палітычных справах, такіх як справа Дзіяны, якія заводзяцца супраць грамадзян Беларусі з мэтай палітычнага перасьледу.

2 верасьня на грузінска-армянскай мяжы затрымалі беларуску Дзіяну Маісеенку. Як патлумачылі ёй армянскія памежнікі, у Беларусі дзяўчына ўжо больш як год у вышуку.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG