Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У Беларусі яшчэ ёсьць шанец», — былы камандуючы войскамі NATO Філіп Брыдлаў


Генэрал Філіп Брыдлаў, архіўнае фота
Генэрал Філіп Брыдлаў, архіўнае фота

«Што будзе зь Беларусьсю, калі Ўкраіне ўдасца перамагчы ў вайне?» такое пытаньне падчас Globsec Forum 2024 задалі былому камандуючаму аб'яднанымі войскамі NATO ў Эўропе генэралу Філіпу Брыдлаў і міністру абароны Эстоніі Ханно Пэўкуру.

«Я бачу шанец для Беларусі, — адказаў генэрал Філіп Брыдлаў. — Я ведаю, што шмат хто са мной не пагодзіцца. Але я думаю, што Беларусь спрабавала балянсаваць, а ня стаць канкрэтна на чыйсьці бок. І я думаю, што Беларусь атрымае свой шанец, як толькі Расея будзе пераможаная».

Міністар абароны Эстоніі Ханно Пэўкур лічыць, што «Беларусь, пакуль Лукашэнка ля ўлады, трэба разглядаць як частку Расеі».

«Што будзе пасьля гэтага? Ёсьць шлях да лепшай будучыні. Але на гэты момант я ня бачу ніякай розьніцы паміж Беларусьсю і Расеяй. Але мы ўсе ведаем, што дэмакратычныя сілы ў Беларусі хацелі б бачыць Беларусь сябрам Эўрапейскага зьвязу, часткай эўрапейскай, а не савецкай цывілізацыі», — сказаў эстонскі міністар.

Адказваючы на пытаньне, што ён думае пра магчымы ўдзел беларускага войска ў вайне супраць Украіны, Ханно Пэўкур запэўніў, што эстонская выведка аналізуе ўсю інфармацыю, але цяпер ня мае падставаў меркаваць, што ў найбліжэйшай будучыні нешта падобнае можа адбыцца.

  • Globsec — няўрадавая арганізацыя, якая базуецца ў Славаччыне. Адным з асноўных кірункаў яе дзейнасьці зьяўляецца штогадовы Форум глябальнай бясьпекі, на якім рэгулярна выступаюць вядучыя эўрапейскія палітыкі і экспэрты ў галіне бясьпекі. Чакаецца, што сёлетнюю канфэрэнцыю ў пытаньнях бясьпекі, якая пачалася 30 жніўня ў Празе, наведаюць каля 2000 гасьцей з больш як 70 краін.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG